Разумны плоціць меней. У Японіі.

Упершыню фінансавыя кампаніі Японіі дыфэрэнцыравалі стаўку адсотку па крэдыту ў залежнасьці ад інтэлектуальных здольнасьцяў ды прафесійных якасьцяў кліентаў. Зараз для разумных набываць у крэдыт стане таньней.

У час няўрымсьлівага росту коштаў літаральна на ўсё, моладзь не заўсёды нават можа пацягнуць пакупкі ў крэдыт. Вось так вось вучысься пяць год, вумнічка-разумнічка такая, потым яшчэ магістратура, бацькі – дактары навук, дый муж за суседняй партаю калісьці сядзеў. І што?

А вось у Японіі ўпершыню буйныя фінансавыя кампаніі ўвялі дыфэрэнцыраваную стаўку па крэдытах на нерухомасьць. Зараз чым разумней кліент, тым меней яму будзе каштаваць крэдыт.

Сьпярша жадаючым абзавесьціся ўласнымі квадратнымі мэтрамі прапануецца тэст на веданьне ангельскай мовы. А японцам ой як складана прыстойна размаўляць па-ангельску. Таксама правяраюцца кампутаровыя навыкі.

Атрымаўшы першую зьніжку, можна яшчэ болей зьнізіць адсотак па крэдыту, калі паказаць дыплём юрыста, бугальтара, фінансавага адмыслоўцы або доктара.

Ну і зусім дробязі заплацяць тыя, хто працуе па адной з дваццаткі лепшых прафэсіяў, складзенай фінансавай кампаніяй, што выдае крэдыт.

Веды і навыкі дзяцей, бацькоў, братоў ды сёстраў  таксама вельмі вітаюцца.

У нас найперш вітаецца плацежаздольнасьць жадаючых палепшыць свае жыльлёвыя ўмовы. Пры наяўнасьці крыніцы прыбытку ды паручальнікаў, стаўка па крэдыту на будаўніцтва й рэканструкцыю жыльля будзе вагацца прыблізна ад 11 да 18 адсоткаў, плюс плата за абслугоўваньне. 11% адсоткаў – для шматдзетных сем’яў. Таму лёгіка ў японскіх кампаніяў і беларускіх банкаў розная.

У Японіі робяць акцэнт перш за ўсё на прафэсіянальных навыках. Лічыцца, што адмыслоўца ў пэўнай галіне, ды яшчэ вольна сьпікаючы па-ангельску ды свабодна валодаючы кампутарам, не застанецца без працы. І больш таго – будзе імкнуцца хутчэй выплаціць крэдыт. У нас нейкі традыцыйны ўклад – чым болей дзяцей, тым лягчэй пражыць, як-небудзь супольна расплоцяцца.

SlaDa 12:50, 19/06/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1255 seconds.