Generation Belarus: італійскі фатограф апублікаваў фотарэпартаж пра сучаснае беларускае пакаленьне

 

«Пачуцьцёвы», як яго часта называюць калегі, італійскі фатограф Масіміляна Клаўзі наведаў улетку Беларусь, каб раскрыць праз аб’ектыў фотакамэры сваё бачаньне сучаснай маладой Беларусі — беларускага Generation Y. Яркія ўрыўкі з, здавалася б, звыклага беларускага жыцьця ў фотагісторыі «Generation Belarus». У 28-мі здымках і людзі на вуліцах Менску, і ў маленькай палескай вёсачцы, і Камароўскі рынак, і Басовішча, і Лошыцкі парк — але ва ўсіх фота найперш людзі.

«Перад вандроўкай я меў вельмі агульнае ўяўленьне пра Беларусь. Я быў у Румыніі і Косава, цікавіўся ўсходнеэўрапейскімі і пост-савецкімі краінамі, і, канешне, нешта я ведаў, але ня так шмат. Я ўяўляў Беларусь болей падобнай на Расею, але гэта ня так: беларусы нашмат больш адкрытыя і гасьцінныя. Я пазнаёміўся зь вельмі жывой моладзевай культурай.

Такім чынам, я пабачыў лепшую сытуацыю ў Беларусі, чым я чакаў, у дачыненьні да культуры і людзей. А горшую — з пункта гледжаньня эканамічнага разьвіцьця і жыцьцёвай арганізаванасьці», — распавёў Масіміляна свае ўражаньні Generation.bY у апошні дзень вандроўкі па Беларусі.


Людзі на музычным фэстывалі Басовішча. Photo by Massimiliano Clausi.


Маладыя даяркі ў калгасе Берасьцейскай вобласьці. Photo by Massimiliano Clausi.

«Хоць маладыя людзі ў Менску пампуюць зь Сеціва апошнія гіты ў mp3 і адкрыта крытыкуюць у блогах прэзыдэнта, большасьць людзей застаюцца залежнымі ад дзяржаўнай працы, асабліва на вёсках, дзе жыцьцё дагэтуль варочаецца вакол калгасаў яшчэ з савецкіх часоў», — піша на сваім сайце ўражаньні пра Беларусь Масіміляна Клаўзі, прадстаўляючы фотарэпартаж.

Фотагісторыя «Generation Belarus» у 28 здымках з камэнтарамі

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.061 seconds.