Беларусь у фокусе: уражаньні італійскага фатографа
Пра супярэчлівую разнастайнасьць новай Беларусі праз аб’ектыў камэры італійскага фатографа ў развагах Масімільяна Клаўзі. Малады фатограф ужо пабываў у Сэрбіі, Румыніі, Косава, М’янме, а цяпер пажыў у беларускіх умовах, зьезьдзіў на Басовішча, наведаў чарговы аўторак Generation.bY, а таксама пасьпеў пазнаёміцца з жыцьцём маладых беларусаў на вёсцы.
Пра сябе
Масімільяна Клаўзі на Басовішчы-2008. Photo by Юра Сідун.
Нарадзіўся Масімільяна Клаўзі ў Генуа (паўночны захад Італіі). Фота займаецца з 2006 года, але кажа, што дагэтуль адчувае сябе пачаткоўцам. Першую адукацыю атрымаў у сфэры камунікацыяў, скончыўшы ўнівэрсытэт у Сіене (Тасканія) чатыры гады таму. А пасьля пачаў працаваць фатографам. Папрактыкаваўшыся два гады, зразумеў, што гэта ягонае, і вырашыў быць фотажурналістам.
Вывучаў фотажурналістыку ў Дацкай школе журналістыкі. А праз тры гады пасьля навучаньня паехаў у паўночную Францыю здымаць нелегальных імігрантаў з Афрыкі і Сярэдняй Азіі, якія спрабавалі праз канал патрапіць у Вялікабрытанію — краіну іх мараў.
Пасьля атрыманьня стыпэндыі Canon для маладых фатографаў Масімільяна паехаў на поўнач Косава здымаць рэпартаж у Мітравіцы, якая дагэтуль падзеленая паміж сэрбамі і альбанцамі. Так малады фатограф пачаў вандраваць па розных краінах. Сярод апублікаваных працаў — фотаматэрыял пра этнічныя меншасьці Каран ў М’янме.
А цяпер Масімільяна Клаўзі прыехаў у Беларусь. Здымаць маладых людзей, беларускае Generation Y, людзей у гарадах і вёсках, маладых музыкаў і бізнэсоўцаў, каб праз здымкі людзей адлюстраваць новую Беларусь.
Чаму Беларусь?
«Мае першае знаёмства зь Беларусьсю адбылося праз Андрэя Лянкевіча. Мы сустрэліся на
Уяўленьні пра Беларусь да і пасьля
«Перад вандроўкай я меў вельмі агульнае ўяўленьне пра Беларусь. Я быў у Румыніі і Косава, цікавіўся ўсходнеэўрапейскімі і
У лепшай, таму што я думаў, што апынуся ў вельмі цяжкой і напружанай атмасфэры. Многія журналісты называюць Беларусь апошняй дыктатурай Эўропы. Таму я чакаў пабачыць міліцэйскі патруль на вуліцах, быў гатовы да немагчымасьці здымаць. Уражаньні іншых замежных фотакарэспандэнтаў, якія я чытаў, нават пужалі: будзьце асьцярожнымі на вуліцах, не здымайце міліцыю і афіцыйныя будынкі. На сваім досьведзе я ўпэўніўся, што гэта ня так.
Я пазнаёміўся зь вельмі жывой моладзевай культурай — праўда, можа, толькі таму, што камунікаваў з самай актыўнай маладой часткай грамадзтва:)
У лепшай сытуацыі, таму што я чакаў, што Беларусь нашмат болей падобна на Расею. Мая падарожная кніга 2004 года выданьня ставіць Беларусь і Расею ў адзін шэраг. Канешне, падабенствы існуюць, але далёка не абсалютныя. Беларусы нашмат больш адкрытыя і гасьцінныя.
Масімільяна фатаграфуе жанчынаў, якія зьбіраюць рапс у калектыўнай гаспадарцы на Палесьсі. Photo by Юра Сідун.
У горшай сытуацыі, таму што жыльлёвыя ўмовы ў вёсцы не самыя лепшыя (адсутнасьць гарачай вады і ацяпленьня, прыбіральня на вуліцы). Я заўважыў вялікае адрозьненьне паміж Менскам і вёскай. Ды нават і ў Менску людзі не жывуць у дамах эўрапейскіх стандартаў. Я чытаў пра надзвычайны рост беларускай эканомікі — так бы мовіць такі ўсходнеэўрапейскі цуд — таму я думаў, што шараговы жыхар Беларусі болей зарабляе, мае нашмат большы выбар міжнародных тавараў. Але гэта ня так.
Затое я набыў сабе гадзіньнік «Луч» :) І ён мне падабаецца. Ня думаю, што ў Італіі я мог бы дазволіць сабе набыць мэханічны гадзіньнік…
Такім чынам, я пабачыў лепшую сытуацыю ў Беларусі, чым я чакаў, у дачыненьні да культуры і людзей. А горшую — з пункта гледжаньня эканамічнага разьвіцьця і жыцьцёвай арганізаванасьці».
Басовішча
«Уражаньне такое, што ўвесь фэстываль — гэта адна сям’я. Усе ведаюць адзін аднаго. Нават вядомыя ў Беларусі гурты маюць вельмі блізкія стасункі са слухачамі, што амаль немагчыма ўявіць у Італіі (можа, таму, што нас амаль 60 мільёнаў). Паміж музыкамі і аўдыторыяй няма абсалютная ніякіх бар’ераў. Сярэдні ўзровень выканаўцаў быў даволі высокі. Мне спадабаліся Rahis, IQ48. Але сапраўды мяне ўразіў Dick4Dick з Польшчы, іх своеасаблівы стыль».
Беларускія словы
«Я амаль ня ведаю беларускіх словаў:) Нават зараз. Вось мой запас: «мачанка, дзякуй, прывітаньне, пакуль, дзякуй мала».
(«Дзякуй мала» — гэта вынаходніцтва Масімільяна — падзяка чалавеку, які табе ня надта падабаецца ці які не зрабіў нічога асаблівага:) — рэд.)
Людзі, якіх сустрэў
«Самыя лепшыя. Я сапраўды ўражаны. Гэта быў вельмі
Масімільяна Клаўзі на Палесьсі. Photo by Юра Сідун.
Здымкі зь беларускага фотападарожжа Масімільяна выкладзе на сваім сайце emmeclausi.it, а таксама ў розных электронных і друкаваных замежных СМІ, зацікаўленых у Беларусі. А Масі зьяжджаў і абяцаў вярнуцца. У Беларусі ў яго нечакана атрымалася