Інтэрнэт умяшаўся ў эвалюцыю

Нэйрабіёлягі лічаць, што эвалюцыйныя зьмены, абумоўленыя лічбавай камунікацыйнай культурай, зробяць тэхнічна падкаваных людзей гаспадарамі новага сусьветнага парадку.

Прафэсар Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Лос-Анжэлесе Гэры Смол, які спэцыялізуецца на функцыях мозгу, сьцьвярджае, што дзякуючы пошуку ў Інтэрнэце і выкарыстаньню тэкставых сродкаў камунікацыі ў чалавека разьвіваюцца здольнасьці выбарчага ўспрыманьня інфармацыі і хуткага прыняцьця рашэньняў.

Між тым, навукоўцы папярэджваюць пра недахопы кібэркультуры. Напрыклад, як паведамляе Reuters, у людзей можа разьвіцца залежнасьць ад Інтэрнэту. Смол у сваю чаргу тлумачыць, што на вяршыні эвалюцыйнага разьвіцьця апынуцца людзі са зьмяшанымі тэхналягічнымі і сацыяльнымі навыкамі. 

Смол гаворыць, што мозг чалавека вельмі адчувальны да зьмены асяродзьдзя. Нядаўні экспэрымэнт, праведзены ім і яго калегамі, паказаў, што актыўнасьць зон мозгу, якія адказваюць за прычынна-сьледчае мысьленьне, у карыстальнікаў Інтэрнэту значна вышэй, чым у людзей, мала знаёмых з Сецівам. У цяперашні час тэхналягічны прагрэс, па перакананьні Смола, зьмяняе звыклае для мозгу інфармацыйнае асяродзьдзе.

Прафэсар таксама гаворыць, што схільнасьць сучаснай моладзі да выкананьня некалькіх дзеяньняў адначасова можа мець нэгатыўныя наступствы. Насычанае інфармацыйнае асяродзьдзе падвяргае мозг стрэсу. Акрамя таго, тэлекамунікацыі абясцэньваюць навыкі неабпасрэдваных стасункаў, да якіх належыць здольнасьць «чытаць» па выразе твару суразмоўцы і разумець мову цела.

Аднак, па словах Смола, разьвіцьцём падзей можна кіраваць. Для гэтага неабходна высьветліць, якой выявай тэхналёгія ўплывае на функцыі мозгу, і знайсьці разумны балянс паміж тэлекамунікацыямі і жыцьцём у офлайне.

Паводле Компьюлента

13:24, 29/10/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0598 seconds.