«Радуе новае пакаленьне ў цэлым — як бы яго не сварылі», — у Менску выступіў Tequilajazz на адной сцэне з Neuro Dubel і «Палац»
Беларуская альтэрнатыўная музыка і расейская, нягледзячы на геаграфічную блізкасьць, маюць няшмат агульнага. У Менску частыя канцэрты расейскіх
Нягледзячы на дастаткова нятанныя квіткі і незвычайны фармат, гледачы адрываліся пад усе тры гурты ў роўнай ступені, а музыкі выклаліся напоўніцу. Палац, традыцыйна сьпяваючы пра «дзевак і коней», разварушыў публіку.
Нэйра Дзюбель з вакалістам у стане высокай тэмпэратуры адпаведна «падвышаў» тэмпэратуру залі.
А Tequilajazz, які даволі рэдка выступае ў Менску, арганічна дапоўніў і завершыў «ВечеGreenку» паўтарагадзінным сэтам.
Tequilajazz у Менску
Перад канцэртам арганізатары наладзілі
Пра 15-гадовы ўзрост гурта: «Нам не ўдалося памерці маладымі:)»
«Намі даўна заўважаная дзіўная ўласьцівасьць — можа гэта расейская нацыянальная рыса: увесь час нейкія юбілеі наладжваць, зь любой даты.
Але мы ніяк ня лічым сябе юбілярамі. Ёсьць людзі, якія сьвяткуюць да прыкладу
Пра папсу і андэграўнд: «Мы граем музыку, якую прынята лічыць андэграўндам, але мы — поп-музыка »
«Мы знаходзімся ў звычайных межах шоўбізнэса. Мы перасунаемся на такіх жа відах транспарта, як, скажам, Філіп Кіркораў ці нехта іншы — так жа сама людзі набываюць квіткі. Нельга сказаць, што мы зусім у глыбокім андэграўндзе. Мы займаем сваю нішу. Мы граем
Мы граем музыку, якую прынята лічыць андэграўндам, паколькі яна амаль не гучыць па радыё, яе практычна ігнаруе тэлебачаньне. Толькі ў гэтым ключы можна сказаць, што мы адносім сябе да андэграўнду. Але прыйдзе, да прыкладу, да нас
Мы —
«Раман па перапісцы»: пра стасункі з слухачамі праз СМІ
«На нашыя канцэрты па большай частцы людзі прыходзяць ведаючы, на што яны прыйшлі. Але зрэдзьчасу здараюцца моманты, калі
Гэта той выпадак, калі СМІ крыху шкодзіць працэсу, бо бярэцца, на думку рэдактароў, нейкі патэнцыйны хіт, які проста фарматны, і раскручваецца, а гурт з гэта пакутуе.
Гэта атрымліваецца такое знаёмства па перапісцы: калі перапісваесься зь дзяўчынай, як раней, яшчэ да інтэрнэту, і фотаздымкі ня ўсе высылаюць. Яна піша, што я вось
Пра пакаленьне маладых музыкаў: «Радуе пакаленьне ў цэлым — як бы яго не сварылі»
«Калі ёсьць магчымасьць, ходзім на канцэрты маладых музыкаў. Злавіў сябе на думцы, што ты прыходзіш і ня ведаеш, што там грае. Потым выходзіш з бара, глядзіш і ловіш сябе на словах: а хто гэта грае? А калі такое пытаньне не ўзьнікае, то й ня варта й назова запамінаць. І такім чынам масу калектываў можна адкрыць.
Такая вялікая колькасьць новых каманд. І людзі граюць вельмі добра і ў такім узросьце. Я памятаю, што калі мы былі ў такім узросьце, мы гралі ў дзесяткі разоў горш. І творчай сьмеласьці было, мабыць, паменей. Наагул, радуе пакаленьне ў цэлым — як бы яго не сварылі:
Пра рок-клюбы ў Расеі
«Клюбы зачыняюцца, выжываюць нешматлікія. Гэта элемэнтарнае пытаньне грошаў. Людзі, якія спрабуюць вытрымаць нармалёвую творчую палітыку ці ідэалёгію, яны, як правіла, запрашаюць артыстаў мала зьбіраючых публіку. У Маскве крыху папрасьцей, можа таму што людзей паболей. У Піцеры паскладаней, і клюбы не выжываюць, калі робяць стаўку на артыстаў, якія ня надта вядомыя, якія граюць андэграўнд. Таму прыходзіцца займацца
Пра піцерскі рок
«Вядомы піцерскі
І шмат іншых гуртоў, якія ў Ленінградзе існуюць, на самой справе складаюцца зь людзей, якія прыехалі абсалютна зь іншых гарадоў. Таму назваць падобны гурт, піцерскім ці чалябінскім — складана».
Пра музыку і інтэрнэт
«У мяне (вакаліст і басіст Яўген Фёдараў) vkontakte была староначка — можа на працягу месяца, а потым я яе выдаліў, бо знайшоў сябе седзячым «у кантакце» агромністую колькасьць гадзінаў. Я зразумеў, што лепш, калі там што цікавае будзе, я ў Сашкі (бубнач) спытаю ці да яго залезу гляну.
На myspace я выкладаю музыку сваю, якую не заўжды можна пачуць па тэлебачаньні, што раблю для кіно ці для розных праектаў, куды музыка не ўвайшла ці ўвайшла, але я не маю права яе выпускаць па кантракных абавязальніцтвах з кінакампаніямі, але выкладаць для некамэрцыйнага распаўсюду я магу.
Што да музыкі ў інтэрнэце, то мы вельмі расстроіліся, што гурт Radiohead зрабіў гэта раней за нас. Сытуацыя на гуказапісвальным рынку — вельмі праблемная цяпер сфэра. Выпусьціць кружэлку зараз даражэй, чым яе проста запісаць — не акупаецца ўвесь працэс. Таму новы наш альбом адразу ляжа ў інтэрнэт — гэта зразумела. І хутчэй за ўсё бясплатна, бо ў продаж расейскай музыкі ў інтэрнэце мы верым слаба.
Мы ніколі з продажу сваіх альбомаў вялікіх грошаў не атрымлівалі, таму нас праблема бясплатнага спампоўваньня музыкі з нэту практычна не закранае. Так нават і лепей нам. А то мы прыяжджаем у пэўныя гарады на канцэрты, а нам там кажуць, што хочуць набыць нашыя дыскі, а яны ў іх не прадаюцца. А цяпер яны могуць пайсьці ў інтэрнэт і там спампаваць сабе — затое потым яны прыйдуць на канцэрт.
Мы ня верым, што ў Расеі гэта магчыма сур’ёзна прадаваць музыку праз інтэрнэт. Пачну з сябе — я спампоўваў альбом Radiohead бясплатна, хоць калі б у мяне была пад рукой крэдытная картка, я б можа й заплаціў 10 фунтаў. Але той жа Radiohead за першы тыдзень зарабіў 5 мільёнаў фунтаў — нашмат болей, чым калі б прадаваў дыскі. У Расеі такое немагчыма, бо ў нас болей безалаберная краіна. Канешне, усе будуць пампаваць бясплатна. Таму мы ў
Пра Беларусь
Яўген: «У Менск на канцэрты мы езьдзім чамусьці рэдка. Мала нас тут ведаюць. Апошні раз былі вельмі даўно — гады 4–5 таму. Зь беларускіх гуртоў ведаем Ляпіс Трубяцкой — вельмі масіўная ў іх зараз рэклямная кампанія ідзе ў Расеі, ролікі файныя, інтэрвію сымпатычныя. Зь Беларусі таксама ведаем Neuro Dubel.
А нядаўна я здымаўся ў сэрыяле расейскім, дык здымачная група ўмудрылася ўвесь фільм зьняць у Беларусі. Нават Ханты-мантыйск у апошніх сэрыях у Беларусі здымалі — з нафтавай вышкай і ўсімі атрыбутамі:)»
Аляксандар: «А ў мяне лядоўня беларуская!»
Яўген: «А ў мяне пад вакном быў кірмаш беларускі цэлы тыдзень. Я там мёду беларускага набыў!»
Аляксандар: «І наагул я беларус! У мяне два дома ў Крычаве — маіх бабуляў і дзядуляў. Дзе дом дакладна, не скажу:) Там крута, там рака Сож, там самы».
Глядзіце таксама тэматычныя фотарэпартажы:
«Палац» на канцэрце «ВечеGreenка»
Neuro Dubel на канцэрце «ВечеGreenка»
Tequilajazz на канцэрце «ВечеGreenка»
Аўтар фота Юра Сідун