24 кастрычніка ў Менску пройдзе «ВечеGreenка» з удзелам Tequilajazzz, Нэйра дзюбель і Палац

«ВечеGreenка» ўжо стала штогадовым канцэртам альтэрнатыўнай музыкі. 24 кастрычніка ў West world Club прагучыць тры бачаньні музыкі ад трох лепшых прадстаўнікоў музычнага андэграўнду Беларусі й Расеі: Нэйра Дзюбель (РБ), Палац (РБ), Tequilajazzz (РФ).

 

Tequilajazz

Гурт «Tequilajazz» — вядомая піцерская рок-каманда. Увосень гэтага году гурт сьвяткуе 15-гадовы юбілей, адзначыць які вырашанае канцэртам на Эльбрусе.

За час творчай кар’еры было запісана 10 кружэлак. У лістападзе-сьнежні заплянаваны рэліз новага альбому.

Цяпер гурт актыўна гастралюе, зьяўляецца частым госьцем на музычных фэстах.

Нэйра Дзюбель

«Нэйра Дзюбель» — рок-гурт зь Менску, Беларусь. Стыль гурта — панк-рок, або радзей — «рускамоўны ракенрол». Тым ня менш, гурт выкарыстоўвае мноства стыляў — ад рэгі і блюзу да хардкору. Можа быць, менавіта гэтая шматстатнасьць разам з наймагутнай канцэртнай энэргетыкай і «нэрвовымі», па азначэньні журналістаў, тэкстамі, зьявілася чыньнікам таго, што група заваявала дастатковую любоў беларускай аўдыторыі.

Палац

Гурт «Палац» быў створаны ў 1992 году прафэсійнымі музыкамі, якія мелі досьвед працы ў розных музычных стылях. Асновай для аб’яднаньня стаў беларускі аўтэнтычны фальклёр, выконваемы музыкамі, як у арыгінальным гучаньні, так і ў розных стылявых апрацоўках.

У сваёй творчасьці гурт выкарыстоўвае матэрыял, сабраны ў фальклёрных экспэдыцыях. Таксама ў рэпэртуары ёсьць творы, створаныя па матывах беларускіх фальклёрных песень і абрадаў. Ёсьць і аўтарскія працы.

  • Калі і дзе: 24.10.2008, 18:00, West world Club
  • Квіткі: 40 000 бел. рублёў, 60 000 - за столікам.
  • Даведкі: 029 3 405 106; 029 75 111 75.

Інфармацыя падрыхтаваная арганізатарамі

17:30, 12/10/2008 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0601 seconds.