Neuro Dubel у абноўленым клюбе Graffiti
Восенькі канцэртны сэзон Neuro Dubel распачаў двума канцэртамі ў менскім паб-клюбе Graffiti, які ня толькі абзавёўся новымі гаспадарамі, але й істотна зьмяніўся знутры.
7-га і 9-га кастрычніка ў паб-клюбе Graffiti прайшлі два канцэрты Neuro Dubel. З аншлягам і задоўга да пачатку раскупленымі квіткамі, бо хоць клюб і зьмяніўся значна знутры, але колькасьць месцаў у ім ранейшая.
Затое музыкі цяпер граюць не ля бару, які раней на час канцэрту мусілі зачыняць, а на месцы гардэробу аформленая адмысловая сцэна для музыкаў.
Але экспрэсіўным музыкам з Neuro Dubel такой сцэны мала, таму палову канцэрту Кульлінковіч і Навумаў правялі, стоячы і сьпяваючы на агароджы сцэны альбо наўпрост ля гледачоў.
Яшчэ адно новяўдзеньне ў Graffiti — грымёрка. Цяпер да сцэны ёсьць наўпросты выхад з грымёркі, зробленай з часткі старога гардэробу.
Пры выхадзе «на біс» Кульлінковіч пачынае сьпяваць з грымёркі.
Пад канец канцэрту вольна перасунацца па клюбе ўсё адно немагчыма — танчаць усе і паўсюль :)
Фота аўтара