Амаль цэнзурны новы альбом Neuro Dubel

Амаль поўны клуб хлопцаў сабраў учора Neuro Dubel на прэзентацыі свайго альбома, не гледзячы на тое, што адначасова з канцэртам на менскім «Дынама» адбываўся адзін з вырашальных матчаў Лігі чэмпіёнаў. 

Перад выхадам на сцэну саміх музыкаў арганізатар канцэрту Павал Кашырын звярнуўся да публікі са словамі: 

«Вялікая просьба да тых, хто знаходзіцца каля сцэны: не прапаноўвайце музыкам ані ежу ані пітво, паверце: яны не галадаюць!»

Менскія панкі пачалі прэзентацыю «Дох.я советчиков» з песні «Раз, два, три», якую ўжо некалькі разоў выконвалі і з якой ужо дастаткова добра былі знаёмыя бывалыя наведвальнікі канцэртаў.

«Альбом з такой назвай па ідэі мусіць быць вельмі нецэнзурным, але насамрэч ён вельмі лёгкі, там толькі адна нецэнзурная песня»,— запэўніў слухачоў Аляксандр Куллінковіч.

Альбом не такі ў ж і лёгкі, але мае сапраўды адну нецэнзурную песню, якая ўласна кажучы і дала назоў альбому.

Перад песняй «Куба, любовь моя» салісты змянілі саколкі з Вітаўтам на саколкі з выявай Чэ Гівары. Гэты кавер на вядомую савецкую песню гурт выклаў за дзень да канцэрта, аднак прысутныя яго ўжо выдатна ведалі і з самага пачатку канцэрту чуліся крыкі з розных куткоў залі «Кубу!». Песня была напісана паўстагодзя таму адмыслова да прыезду Фідэля Кастра ў СССР. Але лідар гурту не бачыць у песні аніякай палітыкі.

«Свабода і Радзіма — гэта рэчы не палітычныя, на мой погляд. Ты можаш быць правым, можаш быць левым, але свабода і Радзіма ў кожнага свая! Мне падаецца, песня менавіта пра гэта», — кажа Куллінковіч.

Пасля новых песень Куллінковіч з музыкамі віртуозна выканаў свае драйвовыя хіты, заглядваючы ў вочы слухачам. Яны ў сваю чаргу спявалі разам з ім. Хто ўчора не патрапіў на канцэрт Дзюбеляў, мае шанец паслухаць іх яшчэ сёння ў клубе «Гудвин».

Яшчэ фота тут: Лёгкі і вясёлы Neuro Dubel

Новы альбом Neuro Dubel сёння з’явіўся на сайце гурта ў вольным доступе:

спампаваць альбом

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0604 seconds.