Клюб «Салтайм» быў таксама вымушаны адмяніць канцэрт Neuro Dubel

Канцэрт Neuro Dubel у клюбе «Салтайм» анансаваны папярэдне на 8 сакавіка, не адбудзецца. Неафіцыйную забарону на канцэрты Neuro Dubel, якія клюбу ўдавалася здаецца абыходзіць, у гэты раз абмінуць ня выйшла. Ня гледзячы на ўзгадненьне з управай культуры Мінгарвыканкаму, клюб вымушаны адмяніць канцэрт.

Neuro Dubel у Салтайм
Фотаздымкі з апошняга канцэрту Neuro Dubel у клюбе «Салтайм».

Прычыны адмены традыцыйна застаюцца без тлумачэньня: «Шкадуем пра тое, што даводзіцца пра гэта паведамляць, але ні на што паўплываць ня можам. Прыносім свае прабачэньні».

«Мы ўсе ведаем пра страшную фразу "Ну вы всё понимаете". Клюб Салтайм ні ў чым не вінаваты, ён скасаваў канцэрт "па тэхнічным прычынам". Гэтыя добрыя людзі вымушаныя былі скасаваць наша сьвята» — так апісвае сытуацыю Neuro Dubel на сваім сайце.

Папярэднія два канцэрты Neuro Dubel у клюбе «Салтайм» праходзілі без перашкодаў зь вялікім аншлягам, хоць і анансаваліся дастаткова асьцярожна.

Каментары праз FACEBOOK

In 0.058 seconds.