«Ляпіс Трубяцкой» выкладзе новы альбом у Сеціва

25 верасьня гурт «Ляпіс Трубяцкой» выкладзе свой новы альбом «Маніфест» для бясплатнай спампоўкі ў Сеціве. Гэта першы падобны выпадак сярод топ-артыстаў пост-савецкай прасторы.

«Галоўная задача сучаснага творчага чалавека — пераасэнсаваць і адаптаваць пад цяперашнія рэаліі лёзунг DIY — do it yourself, — лічыць лідэр «Ляпісаў» Сяргей Міхалок. — І гэта датычыць не толькі анарха-панк-культуры, але незалежнага мастацтва наогул... Карпарацыі, медыя-холдынгі, рэкорд-лэйблы і іншыя монстры шоў-бізнэсу — гэта пагібельны фільтар для любых сьвежых ідэй! Продаж аўдыё-носьбітаў, адлічэньні з канцэртаў, аўтарскія паборы кормяць цэлую кучу гэтых дармаедаў, а музыка пры гэтым атрымлівае бездапаможныя адсоткі. Ёсьць адзіная магчымасьць дужацца з калямузыкальнай сыстэмай — трэба ўсім выкладваць музыку ў Інтэрнэт! Тады яна патрапіць да слухача хутка і бясплатна. Калі публіцы закоціць — яна прыйдзе на канцэрт, ну а калі не — «пачніце гульню з пачатку».

Інтэрнэт-рэліз 25 верасьня прымеркаваны да пачатку тура «Ляпісаў» па Расеі (16 канцэртаў), які адкрые канцэрт у Пермі ў той жа дзень. У Беларусі альбом можна будзе спампаваць на партале TUT.BY . Больш падрабязная інфармацыя аб туры на www.lyapis.com, дзе ўжо выкладзены трэк-ліст новага альбому:

  1. Манифест
  2. Рок-пупсы
  3. Галактика
  4. Жлоб
  5. 12 обезьян
  6. I Wanna Be Your Boyfriend
  7. Крэкс, пэкс, фэкс!
  8. Belarus Freedom
  9. Клип
  10. Зорачкi
  11. Трубецкой
  12. Рыбка золотая

паводле прэс-рэлізу

11:35, 22/09/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0619 seconds.