У новым кліпе «Ляпісаў» зьнялося 300 кароваў

Здымкі кліпа «Маніфэст», якія адбыліся ў жніўні пад Менскам, сталі самымі маштабнымі за ўсю гісторыю г­урт­а «Ля­піс Трубяцкой». Для адной з сцэн у калгасе быў арэндаваны цэлы статак кароваў з двума па­стухамі і двума сабакамі.­­

­­­­­­­­­­У іншым эпізодзе зьнялос­я роўна 50 сьвіньняў, таксама ў здымачным працэсе былі задзейнічаныя сапраўдныя алені­, зайцы, бабры і яноты. Усе гэтыя жывёлы гралі ролю электарата, перад якім выступаў зь перадвыбарн­ымі прамовамі «палітык» Сяргей Міхалок —  гэта тое­ нямногае, што зараз вядома аб сюжэце кліпа.

Іншыя­ падрабязн­асьці сцэнару трымаюцца ў строгім сакрэце, паколькі, па словах рэжысёра роліка Мацьвея Сабурава, «галоўным у гэты­м кліпе будзе эфэкт нечаканасьці».

«Я думаю, што фінал відэа не прадбачыць ніхто. Асабліва – паглядзеўшы яго пачатак», – лічыць Сабураў.

Кліп «Маніфэст» павінен зьявіцца на экранах ужо праз 10 дзён – да сусьветнай прэм'еры аднайменнай канцэртнай пра­грамы «Ляпісаў», якая адбудзецца 14 верасьня ў Віцебску. Сам альбом выйдзе ў кастрычніку. Студыйную вэрсію песьні «Маніфест» ужо можна пачуць на ­афіцыйным MySpace «Ляпісаў».

­14 верасьн­я ў Летнім амфітэатры Віцебску вялікі сольны канцэрт «Ляпіс Трубяцкой» з праграмай «Маніфэст».
  • Пачатак у 18.00
  • Квіткі ад 20 да 50 тысяч у продажы ў Менску і Віцебску. 
  • Даведка і замова па тэл.: (17) 285 71 00, (29) 655 55 96, (33) 655 55 96
  • Расклад цягнікоў да Віцебску зь Менску адмыслова зьмешчаны на сайце www.lyapis.com
  • Аўтобусны тур на канцэрт зь Менску — linijazvuka.livejournal.com/3754.html
­

паводле прэс-рэлізу

13:00, 03/09/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0583 seconds.