16-30 верасьня: Андрэй Лянкевіч ладзіць фотавыставу «Паганства»

Фатограф Андрэй Лянкевіч аб’езьдзіў беларускія вёскі і мястэчкі, каб праз фота адлюстра­­ваць паганскія традыцыі і звычаі, якія дагэтуль існуюць у сучаснай Беларусі.

­­­­

«Па­ганства»­. Андрэй Лянкевіч.
­16-30.09.2008, ­«Падземка». ­ ­

Жывучы ў хрысьціянскай традыцыі, мы не заўсёды разумеем, што яна зьявілася пасьля дв­аццаці тысячагодзьдзяў паганскіх вераваньняў і табу. І калі параўнаць узрост паганскіх вераваньняў і хрысьціянства, то апошняе ўплывала на цывілізацыю на працягу толькі дзьвюх тысяч гадоў. Паганства прысутнічае ў жыцьці сучаснага грамадзтва: хто не глядзіць у люстэрка, калі вяртаецца па забытыя рэчы, хто не падумае некалькі разоў, ці варта працягнуць вандроўку, сустрэўшы чорнага ката. У вёсках — больш. І цяпер бабулькі размаўляюць з каровамі вясною перад першым выхадам у поле, вераць, што жаба-рапуха — гэта вядзьмарка.

­

Андрэй Лянкевіч пры дапамозе фатаграфіі паказвае паганскія традыцыі і звычаі, якія да гэтага часу існуюць на Беларусі. Большасьць традыцыяў зьнікае альбо ўжо зьнікла ў 60-70-я гады мінулага стагодзьдзя, у некаторых вёсках іх памятае толькі адна, найстарэйшая жыхарка.

Выстава Андрэя Лянкевіча «Паганства» у галерэі «Падземка» з 16 па 30 верасня 2008 года. Адкрыццё: 15 верасня a 18:00.

11:00, 15/09/2008 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0623 seconds.