«Ляпісы» адмовіліся граць на фэсьце, спансаваным партыяй «Единая Россия»

За дзень да фэста «Mega Біт», які пра­ходзіў 29 чэрвеня ў Маскве ў межах сьвята газэты «МК», гурт «Ляпіс Трубяцкой» даведаўся, што імпрэзу спансуе палітычная партыя «Единая Россия». Няглед­зячы на папярэдні анонс, гурт адмовіўся ад удзелу з-за палітычнай ангажаванасьці фэстываля. Акрамя «Ляпісаў» на бясплатным фэсьце ў апошні момант адмовіліся граць таксама «Мумий Троль», «Тараканы» і яшчэ некалькі гуртоў.­


Аўтар фота: easy-dreams.livejournal.com

Расейскі гурт «Мумий Троль» патлумачыў на сваім сайце адмову тэхнічнымі праблемамі ў арганізатараў.

Беларускія ж «Ляпісы» наўпрост спаслаліся на палітычную ангажаванасьць імпрэзы:

«Паколькі гурт “Ляпіс Трубяцкой” ніколі ня ўдзельнічаў у палітычна ангажаваных мерапрыемствах і не зьбіраецца гэтага рабіць надалей, выступ “Ляпісаў” на фэсце “Mega Біт” 29 чэрвеня 2008 года скасаваны».

Арганізатарка фэсту тлумачыць у блогу на сайце газэты «МК»:

«У мяне ўсё пытаюць, чаму не было "Мумий Троль", "Тараканы!", "Басты" і яшчэ "Ляпісаў". Не магу ніяк гэта не пракамэнтаваць. Справа ў тым, што ў пачатку падрыхтоўкі мерапрыемства на этап­е запрашэньня артыстаў у сьвята не было ніякага фундатара наогул. Была праведзеная вялікая арганізатарская праца, каб сабраць артыстаў у адзін дзень на адной сцэне, таму што ў многіх зь іх былі на гэтую дату свае пляны, многім прыйшлося ехаць да нас на сьвята наўпрост з аэрапорта або з вакзалу... Перад сьвятам нам была «отряжена» ў фундатары палітычная партыя. Натуральна, частка артыстаў адразу адмовіліся, частка выступалі толькі з-за добрых стасункаў з арганізатарамі, частцы было адкрыта па-барабану. Некаторыя са сцэны казалі, што не маюць адносінаў да палітыкі, што яны граюць музыку найперш і ў першую чаргу для людзей і за людзей».

Многія выступоўцаў толькі пад час саўндчэку даведаліся, што фэст спансуецца палітычнай партыяй, бо ўся сцэна была ўвешаная сымболікай «Единой России». Тым часам на афіцыйным сайце гэтай партыі яшчэ за тры дні да фэсту зьявіўся анонс імпрэзы з цудоўным :) вершыкам:

«ЕСЛИ ТЫ - ЛЮБИТЕЛЬ РОКА,
ТО НА МЕСТЕ НЕ СИДИ,
В ЛУЖНИКИ К "ЕДИНОРОССАМ"
НА ПЛОЩАДКУ ПРИХОДИ!»

­А таксама з абяцаньнем «С приветственным словом к гостям праздника обратятся: депутаты Госдумы и Мосгордумы – члены фракции "Единая Россия", руководство Московской организации Партии "Единая Россия"­».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0608 seconds.