Фотаблог з аўторку Generation.bY на Сьвіслачы
Аўторкавыя сустрэчы Generation.bY традыцыйна ў цёплы сэзон зь менскіх кавярняў перамясьціліся на вуліцу. Там месца дакладна хапае. 24 чэрвеня каля 40 маладых арганізмаў сабраліся на беразе Сьвіслачы ў Менску.
«Аўторкавыя сустрэчы добрых людзей» — праз кожны два тыдні, па аўторках удзельнікі кам’юніці сайту і проста харошыя людзі зьбіраюцца ў offline. Адсюль і сьлёган: Community Generation.by — добры connect нават offline!
Гэтым разам аўторак быў незвычайным. Імправізаваны канцэрт зладзіў гурт Rahis. Музычнасьці аўторку надалі таксама Саня Ракавец з IQ48 і Яўген Валошын. З гэтай нагоды выкладаем фотаздымкі не ў «аўторкавы» форум, а асобным фотаблогам.
Каментары праз FACEBOOK