Беларусь заняла толькі 94-е месца ў сьпісе міралюбных краінаў

«Мы, беларусы - мірныя людзі…» — гэтыя першыя словы афіцыйнага гімна РБ ня ўлічылі стваральнікі сьпісу самых міралюбных краінаў сьвету і паставілі Беларусь у шэраг краінаў з нізкім узроўнем міралюбства — на 94 месца, побач з Папуа Новай Гвінэяй ды крышку вышэй за ЗША. Наша вялікая суседка Расея апынулася амаль у самым канцы на 131 месцы. Самая ж мірная краіна ў сьвеце па выніках дасьледаваньня — Ісьляндыя.

У мінулым годзе Беларусь ўвогуле адсутнічала ў сьпісе міралюбных краінаў, бо тады, як патлумачылі Generation.bY яго стваральнікі, ня было ўсіх неабходных дадзеных па нашай краіне.

Global Peace Index 

Сусьветны індэкс міралюбнасьці (Global Peace Index) складзены ўпершыню ў 2007 годзе, цяпер жа ён быў пашыраны і дапоўнены. Раней у ім была 121 краіна, ў гэтым годзе ўжо 140. Сярод новых удзельнікаў сьпісу і Беларусь.

Generation.bY адмыслова зьвярнуўся ў 2007 годзе да стваральнікаў Global Peace Index з пытаньнем, чаму ў гэтым сьпісе адсутнічае наша краіна. Нам адказалі тады, што ня маюць ўсіх дадзеных для ўнясеньня Беларусі ў сьпіс.

The reason that Belarus, along with several other countries, were not included in this year's Global Peace Index, is because there was insufficient data for some of the 24 indicators, each of which is necessary to calculate a score.

Every year, as more statistics are made available, the Global Peace Index will expand to include more and more countries.

There were no other reasons other than a lack of data for not including Belarus on the Global Peace Index.

Best Regards,
The Global Peace Index team

Цяпер дасьледчыкі адшукалі дадзеныя і па нашай краіне. Аднак яны аказаліся ня вельмі адпаведнымі распаўсюджаным уяўленьням пра «талерантных» беларусаў.

Ісьляндыя заняла сёлета першае месца, бо ня мае нават пастаяннага войска, але гэта не асноўны крытэр. Месца ў рэйтынгу вызначаецца шляхам параўнаньня 24 якасных і колькасных характарыстык краіны. Сюды ўваходзяць дадзеныя аб унутранай і вонкавай палітыцы дзяржавы, пачынаючы ад ступені мілітарызацыі і яе адносін з краінамі-суседзямі да адзнакі ўзроўню павагі грамадзянскіх правоў.

Кожная з колькасных характарыстык ацэньваецца па пяцібальнай шкале, дзе 5 – самы нізкі ўзровень міралюбства.

Сярэдняя адзнака Беларусі ў выніку атрымалася 2.194 бала. Дадзеныя па кожным з 24 пунктаў для нашай краіны можна паглядзець на адмысловай старонцы па Беларусі на сайце Global Peace Index.

Асноўную дасьледчую працу па складаньні рэйтынгу праводзіць Economist Intelligence Unit – дасьледчае аддзяленьне брытанскага часопіса The Economist, якое абапіраецца на дадзеныя, прадстаўленыя іншымі арганізацыямі і навукоўцамі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4371 seconds.