Беларусь не прынялі да ўвагі пры складаньні Глябальнага індэксу міру

Глябальны індэкс міру атрымала 121 краіна. Самай мірнай апынулася Нарвэгія, а самым ваяўнічым — Ірак. Атрымалі індэкс і ўсе нашыя краіны-суседкі, самай мірнай зь якіх зьяўляецца Польшча. А вось Беларусі, якая славіцца талерантнасьцю і міралюбствам, у Індэксе не апынулася.

 

На сайце Індэксу тлумачыцца значэньне міру і акрэсьліваюцца праблемы, зь якімі сутыкаецца чалавецтва:

«Мір і ўстойлівасьць — гэта неабходныя ўмовы выжываньня чалавецтва ў 21 стагодзьдзі. Асноўныя выклікі, зь якімі сутыкаецца чалавецтва сёньня, маюць глябальны характар — кліматычныя зьмены, доступ да пітной вады, імклівае звужэньне біялягічнай разнастайнасьці і перанаселенасьць. Гэта праблемы, што патрабуюць рашэньняў, якія, у сваю чаргу, патрабуюць супрацоўніцтва на глябальным узроўні, аналягаў якому яшчэ не было ў гісторыі.»

Глябальны індэкс міру (The Global Peace Index) — гэта новая вяха ў вывучэньні пытаньняў міру. Упершыню быў створаны такі індэкс, у якім краіны зьмяшчаюцца згодна іхняму міралюбству, адзначаючы тыя краіны, што прасоўваюць ідэі міру.

Была праіндэксаваная 121 краіна па «адсутнасьці жорсткасьці»: да ўвагі прымаліся як унутраныя, так і зьнешнія фактары.

На першым месцы апынулася Нарвэгія. Менавіта гэтая краіна была прызнаная самай мірнай. Далей у першай дзесятцы Новая Зэляндыя, Данія, Ірляндыя, Японія, Фінляндыя, Швэцыя, Канада, Партугалія, Аўстрыя.

Апошнія ў сьпісе — Нігерыя, Расея, Ізраіль і Судан. На 121-м месцы Ірак.

«Мірныя людзі, мараць аб цудзе, сэрца грукае ў грудзі», — сьпявае Зьміцер Вайцюшкевіч у працягу легендарнай «Я нарадзіўся тут». Песенька пра міралюбства беларусаў ужо стала гітом, аднак самую талерантную і памяркоўную краіну не ўключылі ў рэйтынг мірнасьці.

Індэкс міру маюць нашыя суседзі: Расея (118), Украіна (80), Латвія (47), Літва (43), Польшча (27).

Чаму на мапе Індэксу на месцы Беларусі, як і, напрыклад, шэрагу афрыканскіх краінаў, белыя пляміны, пакуль не зразумела.

Generation.by адрасаваў тое пытаньне складальнікам Індэксу. Спадзяемся, дачакаемся адказу:)

Глябальны індэкс міру быў распрацаваны пры ўдзеле:

The Economist Intelligence Unit
Аn international panel of peace experts from Peace Institutes and Think Tanks
Тhe Center for Peace and Conflict Studies, University of Sydney, Australia
­

­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0453 seconds.