«Крамбамбуля» ладзіць канцэртны круіз «Хвалі пазытыву»

­Крамбамбуля актыўна рыхтуе новую праграму «Хвалі пазытыву», прэм’ера якой у Менску адбудзецца 21 траўня на сольным канцэрце. Таксама ўпершыню пасьля вялікага перапынку Крамбамбуля паедзе ў тур па Беларусі.

Крамбамбуля
Фота з канцэрту Крамбамбулі 14 лютага да Дня Сьвятога Валянціна ў West World Club.

«Хвалі пазытыву» — гэта працяг добрай традыцыі «Крамбамбулі» рабіць кожны сэзон эксклюзіўную праграму, якая зьмяшчае вядомыя хіты і новыя экспэрымэнты, а таксама адлюстроўвае спэцыфічны настрой моманту. Гэтым разам галоўная тэма — надыход лета зь яго яркім сонцам, блакітным небам і доўгачаканымі вакацыямі.

«Ужо ёсьць некалькі новых песень, адна зь якіх мае працоўную назву „Хіцяра“, — распавядае Лявон Вольскі. — Таксама на менскім выступе плянуем паказаць некалькі новых дуэтаў, але й не забудземся на зробленыя раней. Мы ўжо запрасілі выйсьці з намі на сцэну Сьвятлану Зелянкоўскую, Ганну Хітрык і Вольгу Самусік».

З новай праграмай «Крамбамбуля» паедзе ў першы за некалькі гадоў тур па Беларусі:

  • Гомель (15 траўня, ГЦК)
  • Магілёў (16 траўня, «Ліга»)
  • Горадня (22 мая, КЗ Філармоніі)
  • Берасьце (23 мая, ДК Прафсаюзаў).
  • 21 траўня, КЗ «Менск»
  • Крамбамбуля, пры ўдзеле С.Зелянкоўскай, Г. Хітрык, В.Самусік і інш.
  • Пачатак 19.00.
  • Квіткі: 15–37 тыс.
  • Даведка: VELCOM (29) 655 55 96, МТС (33) 655 55 96

паводле прэс-рэлізу

14:10, 29/04/2008 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0625 seconds.