Ляпіс Трубяцкой выпусьціў новы кліп з расстрэлам глямуру й пафасу
Напярэдадні вялікага сольнага менскага канцэрту «Ляпіс Трубяцкой» прадстаўляе новы відэакліп на песьню «Керч-2» з альбому «Капітал». Відэа даступнае ўжо зараз, а перадгісторыя кліпа нарабіла шуму й распаліла дыскусіі паміж прыхільнікамі року й абаронцамі хіп-хопу.
Гэта ўжо другая сумесна праца ляпісаў і маскоўскага
«Керч-2» працягвае традыцыю «лякальнага апакаліпсісу» ад Эпіфанцава. У пачатку кліпа толькі абраная «Міс Керч» купаецца ў славе й атрымлівае ад спонсараў прадметы бытавой тэхнікі, у фінале яна ж расстрэльвае сьвецкіх хранікёраў з буйнакалібэрнага кулямёту. Але ў кліпе хапае і іншых «смачных» момантаў.
Відэакліп «Керч-2» «Ляпіса Трубяцкога»
Рэжысэр Уладзімір Эпіфанцаў зграў у кліпе другую галоўную ролю — рэпэра, аматара шыкоўных цёлак і дарагіх цацак, які ўцягвае гледачоў у сьвяшчэнны сьвет глямура і пафасу.
«Песьня „
Керч-2 “ — гэта нашае ўспрыняцьцё сучаснайхіп-хоп і r’n’b-культуры , — тлумачыць лідэр ляпісаў Сяргей Міхалок. — Людзям паказваюць Цімаці з Лігалайзам і ўнушаюць, што вось „гэта“ — музыка і паводзіны эліты. Усе рэпэры клянуцца, што ўкладаюць душу ў кожнае сваё слова, але мне падаецца, што ў большасьці выпадкаў за іх балбатнёй нічога не стаіць, што гэта ўсяго толькі рыфмаплёцтва, пошук пасьпяховага сьлёгану. Аднак падаецца гэты трёп кожны раз як неверагодная шчырасьць, як „Споведзь“ Русо ці Эвангельле ад Матфея».
Пацешна, што за некалькі месяцаў да выхаду ў сьвет афіцыйнага кліпа на
Сольны канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» з праграмай «Капітал»
- Пры дзеле гурта «Кирпичи»
- 9 траўня, 19:00, Палац Спорту
- Квіткі: 20–55 тыс., танцпол — 25 тыс.
- Даведка: 185, каса
203-27-33 , дастаўка1-288-588
паводле прэс-рэлізу