Neuro Dubel запрашае на вялікі сольны канцэрт
23 красавіка гурт Neuro Dubel адыграе вялікі сольны канцэрт у сталічным клюбе «Рэактар». Выступ рок-каралёў стане своеасаблівым працягам прэзэнтацыі новага дыска Stasi, прызнанага на сёлетняй Рок-Каранацыі «Альбомам Году».
Neuro Dubel прэзэнтуе Stasi 17 лютага ў «Гудвіне». Фота Волі Кузьміч.
Канцэрт стане знакавым і для аматараў раньняга Neuro Dubel — у другім аддзяленьні музыкі выканаюць свае старыя гіты, у тым ліку і непатапляльнага «Гагарына».
«Мы паспрабуем зрабіць выступ пад кодавым назовам «Па хвалях нашай памяці», — адзначыў лідэр гурта Аляксандр Кульлінковіч.
Канцэрт пройдзе ў менскім «Рэактары» — клюбе, дзе чатыры гады таму Neuro Dubel трыюмфальна прэзэнтаваў свае «Танкі»:
«Само па сабе месца правядзеньня канцэрта для нас вельмі сымбалічнае — мы вярнуліся ў стары добры „Рэактар“. Утульней, чым тут, я сябе нідзе не адчуваў».
Вярнуліся музыкі і да свайго поўнага складу — пасьля доўгага перапынку на сцэне зьявіцца нязьменны
«Гэта будзе вялікі і знакавы канцэрт, — абяцае Аляксандр Кульлінковіч, — якасны гук і выдатны настрой мы вам абяцаем».
- Калі: 23 красавіка, 19:00
- Дзе: «Рэактар», вул. Веры Харужай, 29
- Квіткі: 20 000, столікі — 30 000
- Даведка:
(029) 671-58-65 ,(029) 254-49-09