Тыдзень лепшага з Interfilmwostok у менскім Доме кіно

З 3 па 9 красавіка ў менскім Доме кіно пройдзе паказ лепшых фільмаў з фэсту 2007-га году ў Бэрліне. Кожны вечар а 21.00 за адзін сэанс можна будзе паглядзець адразу 15 фільмаў з 12 краінаў сьвету.

­

Interfilmwostok

  • СОНЕЧНЫ ДЗЕНЬ анімацыя
    Кожны дзень узыходзіць сонца, але сёньня ўсё не як заўсёды...
    Ein Sonniger Tag / Нямеччына
    Deutschland, 2007 35MM  06:17MIN  Animation  Without Dialogue
  • КОГЕЛЬ ФОГЕЛЬ экспэрмэнт
    Вандраваньне кулі ў рапідзе скрозь далікатнае шкло
    Kogel Vogel / Нідэрлянды
    Niederlande, 2007 Betasp  06:00MIN  Experimentalfilm  Without Dialogue ST english 
  • МОМАНТ СЛАВЫ гульнявы фільм
    Спроба злавіць імклівую кулю асаблівым чынам
    Moment De Gloire / Бэльгія
    Belgien, 2006 10:00MIN  Kurzspielfilm  OV french
  • БЛУДАДЗЕІ МЭРЫ кампутаровая анімацыя
    Страшны цнатлівы кактэйль
    Bloody Mary / Грэцыя
    Zina  Papadopoulou  Griechenland, 2007 Betasp 01:04MIN Computeranimation Without Dialogue [Morbid-Animation]
  • OSTACI анімацыя
    Жыцьцё працягваецца...заўсёды...
    Ostaci / Сэрбія
    Serbien, 2006 06:03MIN  Animation  Without Dialogue
  • БЭНДЭ СІРА гульнявы фільм
    Лічылка вырашыць каму ісьці ў кіно, бо грошай на квіткі хапае не ўсім
    Bende Sira / Нямеччына, Турцыя
    Ismet Ergun  Deutschland, Turkei, 2007 35MM 0:05MIN Kurzspielfilm turkisch [Liebe zum Kino]
  • ЛУНОЛІН, МАЛЕНЬКІ НАТУРАЛІСТ анімацыя экспэрымэнт
    Малыш і гісторыя з двума вожыкамі.
    Lunolin, petit naturaliste / Бэльгія, Францыя
    Cecilia Marreiros Marum  Belgien, Frankreich, 2005 35MM 07:45MIN Animation Without Dialogue [Der kleine Naturfreund]
  • ДВУБОЙ У ГРЫСБАХУ гульнявы фільм
    Правінцыйнае мястэчка. 11.50. Сьпякота. Дзьве жанчыны, сабака і кот...
    Duell in Griesbach / Нямеччына
    Olaf Held, Erik Wiesbaum  Deutschland, 2006 Betasp 13:33MIN Kurzspielfilm Without Dialogue [ Kleinstadt High Noon ]
  • ІЗАБЭЛЬ анімацыя
    Бясконцыя пацалункі і бясконцыя выратавальнікі прыгажунь..,
    Сучасная казка.
    Isabelle au bois dormant / Канада
    Kanada, 2007 09:14MIN Animation Without Dialogue
  • АЛЬТЭР ЭГА кампутаровая анімацыя
    Стары Блазан і люстэрка..
    Alter Ego / Польшча
    Polen, 2007 Betasp 07:00MIN  Computeranimation  Without Dialogue    
  • НЕІНКУБАТАРСКІЯ ЯЙКІ анімацыя
    Раман і любоўныя выпрабаваньні двух яйкаў падчас сьняданку
    Freilandeier / Нямеччына
    Daniel Faigle  Deutschland, 2006 10:20MIN Animation Experiment Without Dialogue [Abenteuer von Eiern]
  • BURP гульнявы фільм
    Абсалютна-асаблівы від спорту: бульбяная шалупіна
    Burp / Нямеччына
    Deutschland, 2006 02:47MIN  Kurzspielfilm  Without Dialogue   
  • ELU MAITSE анімацыя
    Прадуктовыя сеткі, любоўныя сеткі і крышку чорнага гумару...
    Elu Maitse / Эстонія
    2006 12 min Estland animation ohne dialoge
  • СЛАВАЛЮБІВЫ КУХАР гульнявы фільм
    Для сучаснага кухара важныя ньюансы падчас гатаваньня
    A Perfect Red Snapper Dish / Паўднёвая Карэя
    Wan-byuck-han Do-mi-yo-ri
    Sudkorea, 2005 09:10MIN  Kurzspielfilm
  • ЛЯПСУС анімацыя
    Ніколі недаацэньвай сілы цёмных сіл...
    Lapsus / Аргентына
    Argentinien, 2007 03:30MIN  Animation  Without Dialogue   

Агульная працягласьць 15 фільмаў — 116 хвілін.

Арганізатары абяцаюць таксама 11 красавіка у клюбе Step з 19.00 адмысловую шок-праграму «SHOCKING SHORTS» з дзіўна брутальнымі shortамі­... + clip it & DJ X-fader

vojur 13:13, 31/03/2008 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0669 seconds.