«Веснавая доза кароткага мэтру»: у Менску пройдзе паказ InterFilmWostok2009

Чарговая «доза» shortікаў у Менску абяцае быць як заўсёды дастаткова інтэрнацыянальнай і непрадказальнай па фарматах, стылях, кірунках і жанрах. Тузін фільмаў парадуе ня толькі моладзь і фэнаў InterFilmWostok, але й менскіх аматараў клясычнага й экспэрымэнтальнага кіно. 9–14 красавіка ў Доме Кіно — уся праграма як адзін гульнявы фільм.

Interfilmwostok

«Шорцікі» — фільмы ў праграме:

  • Анімацыйная нямецкая камэдыя «Стыкс» (9 хвл)
  • Швэйцарская музычная экспэрымэнтальная кароткамэтражка Cevapcici (5 хвл)
  • Нямецкае нямое кіно Das Foto (2 хвл)
  • Нямецкі АлкаПсыхаТрылер Die Kneipe (10 хвл)
  • Нямецкі вэстэрн сучаснага часу Häh? (3 хвл)
  • Славенска-нямецкая анімацыя Liebeskrank (8 хвл)
  • Экспэрымэнтальная нямецкая кароткамэтражка Love is like it is (3 хвл)
  • Ангельская анімацыйная камэдыя Little Things (11 хвл)
  • Сэрбская анімацыйная камэдыя Ostaci (6 хвл)
  • Расейская драма «Раніца іншымі вачыма» (8 хвл)
  • Музычны пэрфоманс з Каталёніі (6 хвл)
  • Расейская «камэдыя першых відэамагнітафонаў» Pal/Secam (15 хвл)

­Прэм’еры п­р­ойдуць у Доме Кіно (Талбухіна 18) 9-14 красавіка 2009 году прыкладна а 21:00.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.375 seconds.