ЖЖ-прэм'ера новага кліпа Ляпісаў

Чарговая кліп-мазаіка ад Ляпіса Трубяцкога — гэтым разам на адну з ключавых песень альбому «Золотая антилопа». Сотні яркіх вобразаў і вострых мэтафараў у своеасаблівым працягу можна ўбачыць у livejournal з 12 па 19 студзеня.

У кліпе рэжысэра Дзьмітрыя Акладнікава адлюстроўваецца канфармізм сучаснага грамадзтва. За тры з паловай хвіліны перад нашымі вачыма праносяцца нек­алькі сотняў розных сымбаляў — грошы, твары вядомых людзей, іконы спажывецкага грамадзтва. Усё гэта — візуальныя мэтафары, псыхадэлічны карагод, у цэнтры якога «Залатая антылопа» — пачвара з мноствам твараў, пад маскаю якой мільгаюць воблікі сусьветна вядомых людзей.

Вядомасьць і грошы робяць з чалавека ідала, якога слухаюць, на якога глядзяць і перад якім прыхіляюцца, незалежна ад таго, што гэты чалавек робіць або кажа. Такім чынам, новы кліп зьяўляецца працягам «Капіталу», прычым як у візуальным, так і ў ідэалягічным пляне.

Яшчэ тыдзень «Золотая антилопа» даступная ў жывым журнале па спасылцы.

SlaDa 18:58, 12/02/2008 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0564 seconds.