Чалавек можа рабіць адначасова толькі чатыры справы
Нам падабаецца раўняцца на Цэзара і ўяўляць сябе «шматгаловымі монстрамі», здольнымі адначасова выконваць некалькі спраў, напрыклад, правяраць электронную пошту падчас гутаркі па тэлефоне і прагляду выпуску навін за кубачкам кавы і г.д. Але спробы сканцэнтравацца больш чым на чатырох працэсах адначасова — гэта марнаваньне часу.
Да такіх высноваў прыйшлі ва Ўнівэрсытэце штата Арэгон (ЗША). Дасьледчыкі высьветлілі, што наш мозг мае своеасаблівы, вызначаны самой прыродай ліміт на колькасьць апэрацыяў, якія наш розум здольны выконваць адначасова.
Для большасьці індывідаў гэты ліміт роўны чатыром і ня можа быць пераадолены ні сілай волі, ні доўгімі трэніроўкамі. Прычым, у выпадку выкананьня складаных практыкаваньняў, абмежаваньне распаўсюджваецца на колькасьць задач у шматзадачным практыкаваньні.
Акрамя таго, дасьледчыкі выявілі строгую карэляцыю паміж аб’ёмам кароткатэрміновай памяці чалавека і яго інтэлектам. Напрыклад, людзі з патэнцыяльна высокім IQ здольныя вырашаць некалькі задач адначасова, але тое не гарантуе, што яны пройдуць тэст у стрэсавых умовах або будуць добра працаваць. Іх памяць можа быць вельмі ёмістай, але нядосыць вольнай для паўнавартаснай працы. Такія людзі шмат разважаюць і славяцца «аналітыкамі», аднак практычныя вынікі іх разумовых высілкаў, як правіла, не высокія.