Зьміцер Жалезьнічэнка знаходзіцца ў менскім шпіталі
У пятніцу па прыбыцьці ў вайсковую частку выключаны гомельскі студэнт Зьміцер Жалезьнічэнка абвесьціў галадоўку, а сёньня ён быў накіраваны ў ваенны клінічны цэнтар у Менску.
Першая інфармацыя пра тое, што Жалізьнічэнку вязуць у шпіталь, зьявілася са словаў яго маці, якой, у сваю чаргу патэлефанаваў сябар Зьмітра. Менавіта яму Жалезьнічэнка паведаміў, што яго вязуць у Менск.
Напачатку ў вайсковым шпіталі паведамлялі, што Жалезьнічэнка туды не паступаў, аднак на дадзены момант дакладна вядома, што Зьміцер знаходзіцца ў ваенным клінічным цэнтры ў Менску, у аддзяленьні кардыялёгіі. Пра гэта "Нашай Ніве" паведамілі ў прыёмнай цэнтру. Наведаць Зьмітра пакуль немагчыма, бо ў мэдыцынскай установе зараз карантын з прычыны эпідэміі грыпу.
У нядзелю Аляксей Янукевіч разам з сакратаром управы БНФ Уладзімерам Лабковічам наведалі Жалезьнічэнку ў вайсковай частцы. Па словах Аляксея, яны не чакалі, што іх прапусьцяць, але вырашылі паспрабаваць.
Убачыцца са Зьмітром атрымалася. Аляксей і Ўладзімер угаворвалі яго пачаць есьці. Але саступацца са сваёй пазыцыі Жалезьнічэнка не пажадаў, нават калі тое пашкодзіць здароўю.
Як вынікае зь візыту Янукевіча і Лабковіча ў вайсковую частку № 83469 Жлобіна, умовы там прымальныя. Да Зьмітра паставіліся вельмі лібэральна, афіцэры спрабуюць размаўляць зь ім