Выключаны студэнт Зьміцер Жалезьнічэнка — у войску

Зьміцер Жалезьнічэнка, затрыманы ўчора па падазрэньні ў крадзяжы грошаў, адправіўся сёньня ў войска. Па словах ягонай маці, дахаты Зьміцер патрапіў толькі бліжэй да дзесятай вечара. А з самага ранку Жалезьнічэнка быў накіраваны ў вайсковую частку ў Жлобіне.

­­

24 студзеня ўвечары Жалезьнічэнка быў затрыманы супрацоўнікамі АМАПу: нібыта хлопец быў падобны на чалавека, што скраў грошы: ў нейкага грамадзяніна былі скрадзеныя сумка, дзе было 100 даляраў, на прывакзальнай плошчы. З гэтым абвінавачваньнем Зьмітра даставілі ў апорны пункт міліцыі. Пацярпелы нібыта апазнаў Зьмітра, і на яго была заведзеная крымінальная справа па артыкуле 209 Крымінальнага кодэксу «Махлярства».

Нагадаем, што Зьмітра Жалезьнічэнку аднавілі ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце рашэньнем суда 16 студзеня — праз чатыры месяцы разьбіральніцтваў.

Праз тыдзень студэнта-выдатніка матфаку адлічылі паўторна. 23 студзеня Зьмітру трэба было зьявіцца ў ваенкамат: там яму паведамілі, што ён — жаўнер і 25 студзеня адпраўляецца бараніць чыгунку ў горадзе Жлобіне.

На тое, каб асэнсаваць сытуацыю і разьвітацца зь сябрамі і роднымі ў Зьмітра заставалася паўтары дні.

Але не атрымалася — на наступны дзень Зьмітра затрымалі. Доўгі час не было сувязі ні зь ім, ні зь ягонай маці.

Былі спадзяваньні, што з-за затрыманьня Зьміцер у войска не адправіцца. Але адбылося горшым чынам — час, які Зьміцер мог правесьці з бацькамі і малодшым братам, ён прабыў у аддзяленьні.

Прыблізна праз тры гадзіны яго адпусьцілі, таму дахаты ён трапіў толькі бліжэй да дзесятай вечара.

А зранку Зьміцер адправіўся ў Жлобін, у воінскую частку Чыгуначных войскаў. Нават з войску Зьміцер зьбіраецца працягваць барацьбу за права навучацца ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце. Сваё паўторнае адлічэньне Жалезьнічэнка будзе абскарджваць у судзе.

Пакуль самы рэальны спосаб зьвязацца са Зьмітром — гэта напісаць яму ліст. Адрэса наступная:

247210 Гомельская вобласьць, г. Жлобін, вул. Ленінградзкая 2, частка 83469.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0064 seconds.