Зьмітра Жалезьнічэнку хочуць забраць у войска

Адноўленага 16 студзеня Зьмітра Жалезьнічэнку зьбіраюцца забраць у войска, да таго ж рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту дапускае паўторнае адлічэньне студэнта, якога толькі пасьпелі аднавіць.

Справа Зьмітра Жалезьнічэнкі ўжо амаль вярнула веру ў правасудзьдзе, у тое, што вада камень точыць і што варта мець дастаткова імпэту — і свае правы і годнасьць магчыма абараніць.

Але ж перавесьці дыханьні дый спакойна ўзяцца за падручнікі ў Зьмітра пакуль не атрымаецца. Па-першае, як бы ні далі ў рукі замест кнігі аўтамат: Жалезьнічэнку пагражае войска. Па-другое, кіраўніцтва Гомельскага дзяржаўнага унівэрсытэта адноўленага студэнта не чакае.

Зьмітру б рыхтавацца да залікаў і іспытаў, а прыходзіцца хадзіць на бясконцыя сустрэчы і пісаць процьму дакумэнтаў.

У дзень, калі суд прызначыў аднавіць Жалезьнічэнку, Generation.by пацікавіўся: «А як жа войска?».

На што Зьміцер распавёў, што ў той жа дзень прыйшла позва, але навошта ён спатрэбіўся ваенкамату, высьветліць ня было часу.

Раней ужо паўставала пытаньне аб адпраўцы адлічанага студэнта ў войска, але тады было прызнаным, што для аховы спакою радзімы Жалезьнічэнка ня годны.

Зараз сытуацыя рэзка зьмянілася. Месца ва ўзброеных сілах для юнака знайшлося.

Да таго ж, рэктар ГДУ не сьпяшаецца павіншаваць Жалезьнічэнку з аднаўленьнем, бо за той час, пакуль студэнт не наведваў заняткаў, адбылося яго затрыманьне з абвінавачваньнем у хуліганстве. На гэта і зьбіраецца зьвярнуць увагу рэктар. 

Падрабязьней даведацца пра тое, што зараз адбываецца ў Зьмітра, можна зь ягонага ­ЖЖ.

­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0619 seconds.