Усё меней украінцаў лічаць роднай расейскую мову

Ва Ўкраіне ўсё меней людзей лічаць расейскую мову роднай: гэты паказчык за апошні год апусьціўся з 30,7% да 25,7%.

Па словах вядучага спэцыяліста Цэнтра Разумкова, што ладзіў дасьледваньне, колькасьць тых, хто сваёй роднай мовай лічыць украінскую, не зьмянілася — амаль 52%.

Зьмянілася доля грамадзянаў, якія вылучаюць як родныя абедзьве мовы: з 15,6 да 21,5%.

39,2% лічаць, што адзініаю афіцыйнаю моваю мусіць быць украінская. У той час як па меркаваньні 31,4% апытаных, такі статус мусіць мець як украінская, так і расейская мова.

24,3% шукаюць кампраміс, прапаноўваючы статус дзяржаўнай мовы ўкраінскай, а афіцыйнай — расейскай.

Адметна, што за год павялічылася колькасьць тых, хто лічыць сябе часткай савецкай культуры: з 16,4% да 19,4%.

Гэта ўжо другое дасьледваньне Цэнтру Разумкова па гэтай тэматыцы. Мінулым годам апытанымі былі 11216 рэспандэнтаў па ўсёй Украіне. Сёлета ўдзел узялі 10956 чалавек.

­­­
SlaDa 13:40, 18/12/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0608 seconds.