Гарачая Крамбамбуля на «Зімовым канцэрце»

«Дзе ж ты, дзе ж ты, Dolce Vita? Аттапырка, дзе ж ты, дзе?» 36 фота з самага доўгачаканага канцэрту «Крамбамбулі».

Лявон Вольскі 

­­

Радаваліся, таньчылі і сьпявалі як на вялікім вясельлі, як на Новы год, 23 лютага і 8 сакавіка разам узятыя.­

У першай частцы канцэрту музыкі зьявіліся ў яркіх футрах. Як распавяла Generation.by прадусарка Крамбамбулі Ганна Вольская футры былі адмыслова пашытыя для новага вобразу праекта.

Ну, а потым пачаўся сапраўдны Галівуд. Джоні Дэп адпачывае. Пытаньне: дзе быў схаваны ром? Джэк-верабей аказаўся проста салаўём-арлом. А потым на сцэну вылецела яшчэ адна птушка высокага палёту — агент Штазі Аляксандр Кульлінковіч. Ну і зоркі зусім асьляпілі вочы, але скакаць і падпяваць гэта не перашкаджала.

Многія хацелі бы і выпіваць, але не давялося — піва на бары хутка скончылася. Прыйшлося заліваць народ «безалкагольным» у выкананьні Кульлінковіча адразу са сцэны.

Крамбамбуля не рабіла вялікіх канцэртаў ужо некалькі год. У тым, што клюб будзе цалкам запоўнены прыхільнікамі, ніхто і не сумняваўся. Па словах Ганны Вольскай, музыкі ў добрай форме і выступы ідуць няспынна. Крамбамбуля вельмі часты госьць на разнастайных карпаратыўных вечарынах. А цяпер яшчэ і ў мэтро стане весялей — кліпы гурта будуць трасьлявацца на экранах менскай падземкі.

­
SlaDa 17:30, 13/12/2007 | Рэпартажы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.06 seconds.