Змаганьне з графіці ахапіла сьвет

Муніцыпалітэты розных гарадоў сьвету распачалі вайну з вулічным мастацтвам — графіці. Гарадзкія мастакі пакідаюць свой сьлед як на закінутых заводах на ўскрайках, так і на гістарычных помніках.

­

Напрыклад, паверх старажытнейшых росьпісаў (5–7 тысяч год), што на пячорах на мяжы Эгіпта, Судана і Лівіі, красуюцца зараз гіганцкі партрэт Боба Марлі, выява паўаголенай жанчыны і шматлікія аўтографы турыстаў.

­ 

Графіці на Бэрлінскай сьцяне сталі такой жа візытоўкай гораду, як і сама сьцяна. На ачыстку горада ад насьценнага жывапісу гарадзкія ўлады трацяць ля 16 мільёнаў даляраў на год.

 

У Мэксыцы дык увогуле росьпіс сьценаў лічыцца крымінальным злачынствам.

Вось у Таліне вырашылі змагацца з графіці. Будынкі Старога гораду пакрыюць абарончым сродкам супраць графіці: ён зробіць больш складанай фіксацыю фарбы і аблегчыць яе выдаленьне.

На гэта мэрыя Таліна вырашыла выдаткаваць болей за 28 тысяч даляраў. Спачатку будуць выдаленыя ўжо існуючыя графіці, а таксама пакрыюць сродкам тыя сьцены, якія, верагодна, прывабяць вулічных мастакоў.

 

У бягучым годзе на выдаленьне графіці мэрыяй Таліна ўжо выдаткоўваліся 95 тысяч даляраў, але да кастрычніка грошы скончыліся.

Ёсьць і іншыя сродкі барацьбы: амэрыканская кампанія Law Enforcement Associates распрацавала адмысловую камэру назіраньня з датчыкамі руху — тое, што трэба для назіраньня за сьценамі. Як толькі графітчыкі распачнуць сваю «каляровую» справу, у паліцыю прыйдзе sms — застанецца толькі апэратыўна зрэагаваць.

Кампанія ўжо прадала 25 камэраў, кошт адной — 5 тысяч даляраў.

У Менску самым знакамітым графіці зьяўляецца аднайменны клюб, ён жа закусачная. «Графіці» жыў, жыве і будзе жыць. І ніякімі сродкамі яго не «зьвядзеш»:)

Старана са сьценаў менскіх будынкаў прыбіраюцца не малюнкі, а розныя надпісы самі разумееце якога зьместу. А вось прабіцца графітчыку да якога будунку ў цэнтры горада — амаль не рэальна. Уявіце расфарбаваны Палац рэспублікі.

Ёсьць варыянт атрымаць дазвол раённага кіраўніцтва. Напрыклад, у адным зь менскіх дворыкаў пасяліўся Марыё. Хлопцам-графітчакам аплацілі фарбы, цяпер самага папулярнага героя можна пабачыць з вакна. Дарэчы, можна расцэньваць гэта як рэкляму: за першы тыдзень рэалізацыі гульні Mario Galaxy разышлося 500 тысяч асобнікаў.

Натуральна, што расфарбаваныя помнікі архітэктуры — гэта блюзьнерства. Але графіці мае права на існаваньне і мусіць мець месца ў любым горадзе.

SlaDa 09:15, 23/11/2007 | Артыкулы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0065 seconds.