У Менску адкрываюць вялікую выставу прысвечаную крэслу як мастацкай форме «Пастулат-2014»

Увечары пятніцы галерэя «Універсітэт культуры», што месціцца ў Палацы Рэспублікі, адкрые праект «Пастулат-2014», прысвечаны крэслу як матэрыяльнаму аб'екту і мастацкаму вобразу ў розных жанрах выяўленчага мастацтва.

На выставе будуць прадстаўлены творы вядомых беларускіх аўтараў і працы маладых дызайнераў, студэнтаў беларускіх ВНУ. Творчую супольнасць прадставіць сваё бачанне крэсла ў рэальным матэрыяле, прататыпах і макетах, інсталяцыях і арт-аб'ектах, жывапісных палотнах, графіцы і фатаграфіі.

Адпраўной кропкай для праекта «Пастулат» стаў 2012 год, калі на некалькіх выставачных пляцоўках Мінска, у НВЦ «Белэкспа», галерэі «Універсітэт культуры» і Музеі гісторыі горада Мінска адбыліся выставы, у якіх прынялі ўдзел больш за 110 мастакоў, скульптараў, фатографаў і дызайнераў з Беларусі, Расіі і Польшчы. Гэта была знакавая і беспрэцэдэнтная падзея для беларускага дызайну, якая дазволіла пачаць збор калекцыі дызайнерскіх аб'ектаў і знайшла свой працяг на еўрапейскіх фестывалях дызайну.

Цягам 2013 калекцыя «Пастулат» была паказаная ў суседніх еўрапейскі сталіцах: на Тыдні дызайну ў Вільні, на WAWA Design Festival у Варшаве, на Design Night Festival ў Таліне. 


Па выніках выставы быў выдадзены каталог, фірмовы каляндар, а таксама створаны электронны каталог: postoolat.unid.by.

Цяпер праект робіць свой наступны крок. Выстава набывае біенальны фармат і прадстаўляе новыя работы беларускіх дызайнераў, мастакоў, фатографаў.

У першую чаргу, крэсла з'яўляецца аб'ектам дызайну і разглядаецца ў непарыўнай сувязі з функцыянальнасцю і тэхналагічнасцю. У сваім традыцыйным выглядзе яно знаходзіць сябе ў хатнім інтэр'еры, у тэатры, канцэртнай залі, у закусачнай і рэстаране, у офісе і ў медыцынскім кабінеце. Дзякуючы ўяўнай прастаце і багаццю канатацыі яно з'яўляецца прывабным не толькі для дызайнераў, але і для мастакоў у самым шырокім сэнсе слова.

Многія аўтары звяртаюцца да тэмы крэсла, дастаткова ўспомніць мастакоў пачатку ХХ стагоддзя Маціса і Ван Гога, Эндзі Уорхола і яго «Электрычны крэсла», крэсла Гюнтэра Юккера, «Адзін і тры крэсла» канцэптуаліста Джозэфа Кошута. Тэма крэсла як у дызайне, так і ў выяўленчым мастацтве здаецца невычэрпнай і дае далейшае развіццё праекту «Пастулат» ў 2014 годзе.

Адкрыццё выставы «Пастулат-2014» адбудзецца 31 кастрычніка 2014 г. у 18.00 у галерэі «Універсітэт культуры» (Кастрычніцкая пл., 1, Палац Рэспублікі). Выстава будзе доўжыцца да 22 лістапада 2014 года.

Час працы галерэі: 11.00 - 19.00. Выхадныя: нядзеля і панядзелак. Уваход вольны.

UPD: Фотарэпартаж з адкрыцця

12:30, 29/10/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0603 seconds.