«Дзяўчына мары» згубілася ў мэтро і знайшлася праз Інтэрнэт
У васьмімільённым
Вось і гатовы сцэнар для чарговага галівудзкага
Аднак адступаць Патрык не хацеў. Вярнуўшыся дахаты, ён хуценька стварыў сайт www.nygirlofmydreams.com, з дапамогаю якога і спадзяваўся знайсьці «дзяўчыну сваёй мары».
Патрык намаляваў сябе і яе, з падрабязным апісаньнем. «Дзяўчына мары» была апранутая ў блакітныя шорты і таго ж колеру панчохі, цёмныя валасы ўпрыгожвала чырвоная кветачка, а шчокі — ружовы румянец. Дзяўчына рабіла нейкія нататкі.
На пазначаны нумар адразу пачаліся званкі. Кранутыя такім рамантычным учынкам, дзяўчаты прапанавалі пазнаёміцца: «Я — не яна, але ты такі мілы, давай сустрэнемся». За некалькі гадзінаў
І спрацавала!
Дзеўчыну Патрык запрыкмеціў у нядзелю, а знайшоў у васьмільённым горадзе ўжо ў аўторак! Ейны сябар скантактаваўся зь ім і даслаў фотку. І дзеўчына аказалася той самаю.
«Неверагодна! Я не магу паверыць, што гэта здарылася!» — толькі і вымавіла Каміла ў інтэрвію.
Але пасьля гэтага на прыватнае жыцьцё пары апусьціліся фіранкі: на сайце зьвілася паведамленьне «Знайшоў! Сур’ёзна.», і дзеля інтарэсаў Патрыка і Камілы, сайт аднаўляцца ня будзе.
Хаця, хто ведае? Амэрыканцы любяць казкі. Верагодна,
Малюнкі з NYGirlOfMyDream