Зьявілася праграма, здольная абараніць аўтарскія правы ў сеціве
Кожная
Кампанія Attributor была створанай у 2005. Днямі зьявілася прамысловая вэрсія аднайменнай праграмы. Яна ўжо была пратэставаная агенцыямі Reuters і Associated Press.
Attributor ужо адсочвае 100 мільёнаў
Attributor робіць розьніцу між сайтамі, якія без спасылак выкарыстоўваць увесь матэрыял або большую яго частку і тымі, якія проста капіююць невялічкія кавалкі. Таксама Attributor пазначае, на якіх сайтах стаіць спасылка на першакрыніцу, а на якіх — не.
Напрыклад, аналіз зьместу матэрыялаў з Рeople.com паказаў, што з 265 тысяч выкарыстаных матэрыялаў сайту 103 тысячы падаваліся без спасылкі.
Паслугі Attributor будуць каштаваць кампаніям ад дзесяткаў тысяч да дзесяткаў сотняў даляраў на год. Але ёсьць і варыянт для блогераў і малых праектаў — 6–7 даляраў на месяц. Але такая малабюджэтная вэрсія зьвіцца толькі напачатку 2008.