Першае ў Беларусі ліцэнзійнае выданьне культавага кіно «Чорная Котка, Белы Кот» адбудзецца па-беларуску
«Чорная Котка, Белы Кот» Эміра Кустурыцы — ня першы фільм, агучаны па-беларуску. Але суполцы «Дзіўноты й памароцтвы» ўдалося зрабіць беларускамоўную вэрсыю ліцэнзійнай. Упершыню ў беларускіх крамах абсалютна легальна зьявіцца, па-першае, сам фільм, а па-другое, замежная стужка на беларускай мове. Як гэта адбылося, распавёў Generation.by кіраўнік «Дзіўнотаў й памароцтваў» Алесь Квіткевіч.
Творчае згуртаваньне «Дзіўноты й памароцтвы» скончыла агучваньне самага, мабыць, шумнага фільму мэтра балканскага кіно Эміра Кустурыцы «Чорная Котка, Белы Кот». Свае ролі — братоў баронаў — ужо цалкам агучылі Аляксандар Кульлінковіч і Алег Хаменка. У стужцы можна будзе пачуць галасы салісткі гурта «Зьмяя» Зоі Каральчук і вакалісткі
Пра складанасьці працы на беларускім рынку, пра «Дзіўноты й памароцтвы» і пляны на будучыню распавёў у гутарцы з Generation.by кіраўнік суполкі Алесь Квіткевіч.
«Піраты» па-пірацку
Творчае згуртаваньне «Дзіўноты й памароцтвы» узьнікла ля году таму, пачаўшы з перакладу «Піратаў Карыбскага мора». Мэтаю тады было даць магчымасьць Джэку Вераб’ю размаўляць
Фільм быў гатовы. Але паўстала пытаньне з аўтарскімі правамі. На той момант,
Тады, па словах Алеся, творчае згуртаваньне «Дзіўноты й памароцтвы» пачало шукаць больш прадпрымальных людзей:
«Знайшоўся чалавек, у якога, прыкладам, ёсьць правы на ўсе альбомы «Крыві». Ён тады зьбіраўся набыць правы на Кустурыцу і быў ня супраць перакладу «Чорнай Коткі, Белага Ката» на беларускую мову».
«Чорная котка, белы кот» (сэрб. Црна мачка, бели мачор)
Рэжысэр: Эмір Кустурыца (сэрб. Немања Емир Кустурица, бас. Nemanja Emir Kusturica)
Здымаліся: Байрам Сэвэрджан, Срджан Тадаровіч, Бранка Катыч
Сэрбскага рэжысэра басьнійскага паходжаньня Эміра Кустурыцу называюць «югаслаўскім Філіні». Ягоныя фільмы — калярытныя і жывыя. У стужцы «Чорная котка, белы кот» граюць не акторы, а яркія людзі, якія сустрэліся першаму, па меркаваньні многіх, рэжысэру Эўропы. Таму ў ягоных карцінах ня граюць, а жывуць — насычана, гучна і шчыра. Нават калі навокал — вайна, нішто не перашкодзіць
Алесь Квіткевіч зрабіў вельмі істотную заўвагу: «Чорная Котка, Белы Кот» ніколі не зьяўляўся ў Беларусі па ліцэнзіі. Кінааматары ведаюць, што знайсьці фільмы Кустурыцы ня так ужо і складана — але яны будуць пірацкімі. Расейская кампанія «Союз видео», што мае правы на фільм, ня можа прасачыць, што адбываецца ў Беларусі. Таму яны толькі радыя, што хаця б пэўная частка асобнікаў зьявіцца легальна.
Робін гуды пірацкага рынку
Адбудзецца гэта месяцы праз паўтары. А зараз на заводзе друкуюцца дзьве часткі мультфільма «Тарзан». Адмыслова для яго Зьміцер Вайцюшкевіч запісаў тры саўндтрэкі. На жаль, мульцік будзе неліцэнзійным. Па словах Алеся, творчае згуртаваньне «Дзіўноты й памароцтвы» ня лічыць сябе піратамі — столькі часу выдаткоўваецца на пошук людзей, на пераклад, на агучку, на дызайн, на друк. Да таго ж, гэта каштуе грошаў.
Выхаду «Чорнай Коткі, Белага Ката»