Беларускамоўны альбом «J:Морс» зьявіцца 20 лістапада
«J: морс» выдае першы ў гісторыі гурта беларускамоўны альбом пад назовам «Адлегласьць», на якім акрамя 11 кампазыцый будзе фільм «Падарожжа па Беларусі». Канцэртная прэзэнтацыя плыты адбудзецца 2 сьнежня ў «West World Club».
На дыску будзе 11 кампазыцыяў. Сярод іх шэсьць цалкам новых запісаў, у тым ліку і загалоўная песьня нядаўна выдадзенага інтэрнэт-сынглу «Беларускае золата». Таксама ў «Адлегласьць» патрапяць дзьве беларускамоўныя вэрсіі вядомых расейскамоўных кампазыцыяў «Маё сонца» і «Глядзі» ды тры запісы, які ўжо выходзілі на папярэдніх альбомах — «Так-цік-так», «Паветра», «Жыві».
«Ідэя выдаць дыск на беларускай мове зьявілася некалькі год таму, але мы хацелі зрабіць ня проста складанку з усяго без разбору, а штосьці самастойнае і важкае. Дастаковая колькасьць матэрыялу зьявілася толькі зараз», — лічыць Уладзімір Пугач.
Разам з тым, «Адлегласьць» — гэта ня толькі музычная плыта, але і
«Мне падаецца, што ва ўсіх нас моцна заніжаная адзнака той культурніцкай спадчыны, якая ёсьць у нашай краіне. Большасьць ведае Полацак, Нясьвіж і Мір, але цікавых мясьцінаў у сотні разоў болей!» — кажа лідэр «J: морс». — «У выніку атрымалася такая цікавая замалёўка пра Беларусь на мяжы фота і відэа.»
Але песьні з альбому можна пачуць і раней — са свайго мабільнага. Інфармацыя на сайтах jmors.by і 333.by
2 сьнежня ў West World Club «J: Морс» з новай праграмай «Адлегласьць»
Пачатак, а 19.00
Квіткі: 25 тысяч (танцпляцоўка), 50 тысяч (столік)
Даведкі: (029) 111 17 17
Паводле прэс-службы гурта
Фота з www.jmors.by