Колькі зарабляюць памерлыя зоркі?
Мёртвыя ня толькі вылазяць у ноч на Halloween, а яшчэ і ня блага зарабляюць. Forbes падлічыў заробкі 13 самых багатых памерлых – 232 мільёнаў даляраў на ўсіх за мінулыя 12 месяцаў.
Імёны памерлых з гэтага сьпіса дагэтуль добрапазнавальныя ў сьвеце. Гэта дазваляе зарабляць на імёнах «Прэсьлі», «Манро» і «Эйнштэйн» мільёны і мільёны даляраў.
Як і ў жыцьці, у сьмерці таксама можа быць толькі адзін кароль. 49 мільёнаў даляраў зарабіў Элвіс Прэсьлі. Гэтаму паспрыялі і 30-я ўгодкі ягонага зыходу з жыцьця.
А вот зорка мінулага году Курт Кабэйн нават не патрапіў у сёлетні рэйтынг, хаця ў мінулым годзе ягонае імя зарабіла 50 мільёнаў даляраў.
Навічкі рэйтынгу – Стыў МакКуін («King of Cool») і Джэймс Браўн («Godfather of Soul»).
Сёлетні сьпіс 13 шчасьліўцаў:
- Элвіс Прэсьлі (Elvis Presley)
- Джон Ленан (John Lennon)
- Чарльз Шульц (Charles Schulz)
- Джордж Харысан (George Harrison)
- Альбэрт Эйнштэйн (Albert Einstein)
- Энды Вархал (Andy Warhol)
- Dr. Seuss (Theodor Geisel)
- Тупак Шакур (Tupac Shakur)
- Мэрылін Манро (Marilyn Monroe)
- Стыў МакКуін (Steve McQueen)
- Джэймс Браўн (James Brown)
- Боб Марлі (Bob Marley)
- Джэймс Дын (James Dean)