Кампаніі гуказапісу пачынаюць продажы музыкі на флэшках
У часе ўсё большага наступу Інтэрнэта сусьветныя кампаніі гуказапісу працягваюць чапляцца за офлайн, на гэты раз тэстуецца ідэя продажу музыкі на флэшках. Буйнейшая ў сьвеце кампанія гуказапісу Universal ужо на наступным тыдні пачне прадаваць некаторыя сынглы не на звыклых кампакт-дысках, а на USB-флэшках. У хуткім часе такім жа чынам зробяць EMI і Warner Music.
Як паведамляе The Times, такім чынам гуказапісвальныя кампаніі плянуюць змагацца з падзеньнем продажаў музыкі на CD.
Першымі запісамі на USB стануць новыя сынглы Keane і Pussycat Dolls. Кошт такога прадукта будзе 5 фунтаў стэрлінгаў (прыкладна 10 даляраў). Гэта на 2 фунта больш, чым кошт звычайнага
Камэрцыйны дырэктар Universal UK гаворыць:
«Новы фармат запісу нацэлены перш за ўсё на моладзевую аўдыторыю (ад 12 да 24), якія упэўненыя, што CD — гэта ўжо не так крута, як раней.»
Тым часам большасьць моладзі ня мае асаблівых праблем зь нелегальнай запампоўкай музыкі зь Інтэрнэту. Сёлета продажы альбомаў у афлайне зьнізіліся яшчэ на 19% у ЗША і на 10% у Вялікабрытаніі.
Тыражы на USB будуць гэтак жа ўдзельнічаць у чартах, як і запісы на CD.
Warner Music зьбіраецца кампэнсаваць адсутнасьць вокладкі ў USB-сынглаў. Новы рэліз электра-панк гурта Hadouken! у кампаніі завуць «чымсьці сярэднім паміж альбомам і сынглам». На флэш-памяць будзе запісана шэсьць новых песень і пяць старых, а таксама будуць дададзеныя спасылкі на мультымэдыя-кантэнт, разьмешчаны ў Інтэрнэце.
Праграма, якая будзе запускацца з флэшкі, забясьпечыць ня толькі праслухоўваньне песень і перанакіраваньне ў Сеціва за дадатковым кантэнтам, але і будзе выступаць замест папяровай вокладкі. Наколькі пасьпяхова ў яе гэта атрымаецца, пакажа статыстыка продажаў — рэліз Warner Music будзе каштаваць ажно 7.99 фунтаў, гэта значыць на 3 даражэй, чым і так ужо дарагі рэліз Universal.