Сучаснае расейскае мастацтва абыходзіць цэнзуру праз Інтэрнэт

У Парыжы адкрылася правакуючая выстава «Cац-арт. Палітычнае мастацтва ў Расеі». Мастацкая экспазыцыя, якая ўжо дэманстравалася ў Трэцьякоўскай галерэі, апынулася ў цэнтры цэнзурнага скандалу. Але недаехаўшыя экспанаты патрапілі ў Парыж праз сеціва.

160 твораў (карціны, скульптуры, інсталяцыі, відэаарт, фотаздымкі, калажы, малюнкі)  больш чым 60 вядомых расейскіх мастакоў – гэта далёка ня ўсё, што мусіла пабачыць парыская публіка.

7 кастрычніка куратар выставы паведаміў, што шэраг працаў былі зьнятыя з выставы. Наступным днём міністар культуры Аляксандр Сакалоў выказаўся:

«Гэта выстава стане тым сорамам Расеі, за які адказваць прыйдзецца ўжо напоўніцу… Я зрабіў усё, каб выстава ў Парыж не паехала.»

Падзеі вакол выставы жыва абмяркоўваліся ў расейскай і заходняй прэсе, таму на адкрыцьцё экспазыцыі ў Парыжы прыйшло шмат журналістаў і бачных асобаў. Рэакцыя была рознай. Хтосьці лічыў, што вартае ўвагі толькі тое, што можна павесіць у гасьцёўні, таму творы на гэтай выставе да мастацтва не прылічыш. Але болей людзей мастацтва лічаць, што выстава ўдалася.

Некаторым экспанатам, якія былі забароненыя на вываз, усё ж патрапілі на выставу праз інтэрнэт. Напрыклад, выява Буша, Пуціна і бэн Ладэна ў майтках. З дапамогаю сеціва сучаснае расейскае мастацтва абыходзіць цэнзуру. Таму вартасьць мастацтва цяпер будуць ацэньваць ня толькі дзяржслужбоўцы.

SlaDa 14:35, 22/10/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5046 seconds.