Што слухаць на чарговым канцэрце Вайцюшкевіча абіраюць самі прыхільнікі!
19 кастрычніка пройдзе чарговы канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra. У аднаго з самых пладавітых беларускіх музыкаў у хуткім часе выйдзе юбілейны – дзесяты – альбом. Гэтым разам на вершы Генадзя Бураўкіна. Заўсёднікі Тодаравых канцэртаў пасьпелі вывучыць словы і ўжо падпяваюць: «Капае, капае дождж...»
Але галоўная асаблівасьць гэтага канцэрту будзе нават не ў прэзэнтацыі новых песьняў – ён будзе называцца «Лепшае на сёньняшні момант». Дзевяць цудоўных альбомаў за плячыма, дзесяты амаль на паліцах – самы час азірнуцца і абраць лепшае. А зрабіць гэта змогуць самі слухачы!
Як? Для гэтага трэба абраць песьні, якія б вы хацелі пачуць на канцэрце і замовіць іх. Гэта можна зрабіць у гасьцёўні афіцыйнага сайту Вайцюшкевіча альбо ў lj сьпевака. Таксама заяўкі прымаюцца праз ICQ 422790760. Альбо дасылайце свае SMS на нумары тэлефонаў для даведак.
Вы маеце цудоўную магчымасьць скласьці свой плэй-ліст з улюбёных песьняў Зьмітра Вайцюшкевіча. І як заўсёды – цэлы вечар добрага настрою, выдатнага гуку і прыгожага відовішча на сцэне.
Абавязкова прыходзьце. Хутка канцэртаў Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra столькі, як раней, ужо ня будзе. Апроч свайго удзелу ў мюзікле «Прарок», Зьміцер зьбіраецца ў Стакгольм, каб заняцца запісам сваіх сьпеваў на словы швэцкіх паэтаў, а ў сакавіку музыкант адправіцца ў Японію са сваім японскім праектам «Месяц і Сонца».
Калі: 19 кастрычніка, 19:00
Дзе: малая заля КЗ «Мінск» (вул. Кастрычніцкая, 5)
Інфалінія: (029) 69 88 277, 77 88 277