Махайце хусткамі! «Фляўс і Кляйн» выступіць у Менску

14 кастрычніка ў «Гудвіне» зайграе полацкі «Фляўс і Кляйн» – пераможцы Басовішча-2007, неаднарозовыя пераможцы Рок-кола, уладальнікі гран-пры маскоўскага фэстывалю «Ты призван быть первым» і проста яркі і самабытны гурт, які амаль з кожнага свайго выступу робіць пэрфоманс.

У канцэрце прыйме ўдзел таксама «Петля Пристрастия». Яшчэ арганізатары імпрэзы BOpromo абяцаюць у праграме гурт-сюрпрыз.

Калі: 14 кастрычніка, 19:00
Дзе: клюб «Гудвін» (пр-т Незалежнасьці, 19)
Кошт: 15 тыс. бел. рублёў
Інфалінія: +37529 2783216

tarka 15:00, 05/10/2007 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0614 seconds.