У мужчын з нізкім голасам больш дзяцей, чым у мужчын з высокім тэмбрам

Дасьледаваньні канадзкіх навукоўцаў пад кіраўніцтвам Дэвіда Файнбэрга (David Feinberg), дацэнта факультэта псыхалёгіі, нэўролёгііі і паводзінаў Унівэрсытэта Мак-Майстры (Mcmaster University) сьведчыць аб тым, што жанчынам, якія жадаюць мець шмат дзяцей трэба абіраць партнэрам мужчыну зь нізкім голасам.

Навукоўцы прадэманстравалі, што жанчыны знаходзяць нізкія мужчынскія галасы больш прывабнымі, лічачы іх уладальнікаў больш мужнымі і больш здаровымі.

З іншага боку, мужчыны, знаходзяць больш прывабнымі высокія жаночыя галасы, лічачы іх жаноцкімі, мяккімі, маладымі і здаровымі. 

Навукоўцы абралі ў якасьці аб’екта дасьледаваньня карэнную народнасьць на поўначы Танзаніі — хадза — паляўнічых-зьбіральнікаў, якая ня мае сучасных спосабаў кантролю нараджальнасьці. Дасьледнікам атрымалася вызначыць, што мужчыны, з нізкім тэмбрам голасу маюць больш дзяцей, чым мужчыны з больш высокім тэмбрам. 

Доктар Файнбэрг кажа:

«Калі нашы продкі прайшлі праз аналягічны працэс, гэта можа быць адным з чыньнікаў, чаму мужчынскія і жаночыя галасы так адрозьніваюцца па гучаньні».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3835 seconds.