Беларускі фэст у Луцку вачыма аднаго гледача

У суботу 22 верасьня ў Луцку ў парку Лесі Украінкі ва Украіне адбыўся беларускі рок-фэст «Права быць свабодным». Больш гучнымі былі праблемы з даездам беларусаў на фэст. У матэрыяле – фотарэпартаж з канцэрту і наагул украінскага Луцку.

Супольны канцэрт беларускіх і ўкраінскіх гуртоў вырашылі зьняць некалькі тэлевізійных каналаў, у тым ліку і «БелСат», які пачне сваю працу восеньню, так што будзе магчымасьць паглядзець.

Дабіраліся да фэсту хто як мог, і, канешне, не без прыгодаў. Беларускія ўлады зрабілі ўсё магчымае каб сапсаваць сьвяточны настрой.

Аўтобусы з наведвальнікамі былі затрыманы яшчэ пад Менскам і канваяваныя назад у Менск. Музыкаў пратрымалі на мяжы некалькі гадзінаў, «запрышчонных» песень і словаў не знайшлі, паколькі тыя былі схваныя ў галовах, таму адпусьцілі зь мірам.

Нягледзячы на перашкоды, частка гледачоў патроху дабіралася да Луцку. Ды што казаць, сам толькі калі пераехаў мяжу, адразу адчуў дух свабоднай Украіны, ды разбавіў яго смакам таннага ўкраінскага піва.

Вельмі спадабаўся сам горад, невялічкі (прыкладна 200 тыс. жыхароў) але вельмі прыгожы, і галоўнае – добры па сваёй сутнасьці. Людзі ветліва дапамагалі ва ўсім, аб чым запытвалі. Карацей я б застаўся там жыць.

А ўсё астатняе - у фотарэпартажы.

Werter 12:50, 25/09/2007 | Рэпартажы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0607 seconds.