«Права быць свабодным» у Луцку

Луцк – горад з шматвяковай гісторыяй, амаль роўны брат Менску, заснаваны прыкладна ў 1085 годзе. Вельмі ўразіў вялікі замак, які ў свой час быў рэзыдэнцыяй Вітаўта ды Сьвідрыгайлы.

Увесь вольны час да канцэрту моладзь бавіла тым, што лазіла па каменных вежах, мурах ды разглядала старажытныя касьцёлы.

Тэлеканал «БелСат» рабіў апытаньне і ладзіў конкурс на лепшы сьлёган для сябе, за што раздаваў майкі ды торбачкі. Адмысловыя цішоткі й значыкі зрабілі і арганізатары фэсту, якія можна было набыць разам з дыскамі беларускіх гуртоў.

Канцэрт пачаўся са спазьненьнем на некалькі гадзінаў з-за затрымкі на мяжы, да таго ж арганізатары жадалі дачакацца моладзь, якая дабіралася аўтаспынам.

Распачаў фэст гурт «Індыга», падхапілі «:B:N:» ды «Сьцяна». Украінскі «Тінь Сонця» парадаваў беларускамоўнай вэрсіяй «Песьні Чугайстра», зазначыўшы: «Мы сапраўды адчулі, што беларуская мова для нас такая ж родная, як і ўкраінская».

«Таварыш Маўзэр», як заўжды, гарэзьліва скакаў па сцэне, можа яшчэ і таму, што ўвечары стала больш халодна.

Як заўжды файна адыгралі ULIS.

Як заўжды файна адыгралі ULIS.

«Крама». Ну што тут казаць? Публіка проста звар’яцела, убачыўшы на сцэне аднаго зь лепшых прадстаўнікоў клясычнай беларускай рок-музыкі. А фаны, якіх было проста не стрымаць, вынесьлі на сцэну бел-чырвона-белыя сьцягі.

Ну і апошні «цьвік», канешне, забіў «Нэйра Дзюбель». Яго энэргетыка была настолькі моцнай, што батарэйкі ў маім здымачы проста адрубіліся. Некалькі песень - і, нарэшце, канцэрт скончыўся, а публіка яшчэ доўга скандавала «Нэйра Дзюбель, Нэйра Дзюбель!».

На жаль, людзей на фэст даехала няшмат, але спадзяюся, што зусім хутка мы будзем слухаць сваю беларускую музыку на вялікіх канцэртах у сябе на Радзіме.

Werter 25/09/2007

In 0.0434 seconds.