«Крама» прэзэнтуе новы альбом і раздае аўтографы

Пасьля летняга адпачынку рок-гурт «Крама» рыхтуе прэзэнтацыю новага альбому «Усё жыцьцё - дзіўны сон». З нагоды выхаду дыску, 31 жніўня «Крама» ладзіць адкрытую прэс-канфэрэнцыю і аўтограф-сэсію.

­

Але галоўныя сюрпрызы чакаюць прыхільнікаў творчасьці «хворых на рок-н-рол» падчас шэрагу верасьнёўскіх выступаў.

Як паведаміў Generation.by адміністратар «Крамы» Паша Кашырын, 21 верасьня гурт адправіцца ў Баранавічы, а адтуль, 22 верасьня, – у Луцк (Украіна).

А 25 верасьня ў адным зь менскіх клюбаў адбудзецца доўгачаканая канцэрт-прэзэнтацыя альбому «Ўсё жыцьцё - дзіўны сон». Па словах Кашырына, «Крама» ўжо адышла ад перажываньняў, зьвязаных з адменаю канцэртаў і судовым разьбіральніцтвам і зараз цалкам заклапочана будучымі выступамі.

Адзін зь сюрпрызаў можна раскрыць адразу: на прэзэнтацыі будзе прысутнічаць Мікалай Аруцюнаў – вядомы расейскі блюзмэн, які граў разам з самім BB King. Мікалай ня проста сябар «Крамы» - ён яшчэ і запісаў разам з гуртом кампазыцыю «Бяжы, бяжы, хлопец», якую можна будзе знайсьці ў якасьці бонус-трэка на новым альбоме.

А ўсіх жадаючых пазнаёміцца з гэтым самым новым альбомам «Крама» чакае ў дыскарні «Містэрыя гуку», што ў гандлёвым цэнтры «Рыга» (вул. Сурганава, 50).

Пачатак – 31 жніўня a 18:00.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Фота: Юра Сідун 

SlaDa 18:28, 29/08/2007 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0628 seconds.