Людзі з 65 краінаў сьвету зьняліся ў роліку Gmail
У канцы ліпеня каманда Gmail задумала зрабіць вірусны рэклямны ролік, у якім мог зьняцца любы чалавек, які запіша свой відэакліп на YouTube. На заклік Google было адпраўлена 1100 ролікаў з усяго сьвету. Выніковы ролік гатовы!
Для ўдзелу ў акцыі патрэбна было зьняць уласны відэакліп, у якім адлюстроўваецца, як вы перадаеце «М-капэрту» (як на лягатыпе Gmail) іншаму чалавеку, які не трапляе ў кадр.
У выніку Google змантажаваў лепшыя ролікі і зрабіў фінальную вэрсію рэклямы. Глядзім:
Ці былі якія відэа-кліпы дасланыя зь Беларусі, на мапе краінаў-удзельніцаў праекту не адзначана. Затое можна паглядзець на творчасьць суседніх Польшчы і Расеі.
Каментары праз FACEBOOK