У гадавіну сьмерці Элвіса Прэсьлі фанаты спаць ня будуць

16 жніўня – дзень, калі спаўняецца роўна 30 год з моманту сьмерці легендарнага «Караля рок-н-ролу».

Прыхільнікі талента Прэсьлі накіраваліся на магілу ў амэрыканскім горадзе Мэмфіс (Тэхас, ЗША). Пасьля бяссоннай ночы пройдзе канцэрт, у час якога тысячы фанатаў будуць стаяць з запаленымі сьвечкамі, паведамляе BBC.

У Мэмфіс прыедуць таксама былая жонка музыкі Прысцыла Прэсьлі і дачка Элвіса Ліза Марыя. Ліза Марыя пацьвердзіла намер адзначыць гадавіну сьмерці бацькі запісам іх дуэта, які хутка зьявіцца ў Сеціве.

Прыхільнікі выбудуюцца ў чаргу, каб трапіць на могілкі. Некаторым «шчасьліўчыкаў» прыйдзецца адстаяць у ёй болей пяці гадзінаў. Але большая частка прыхільнікаў наведае Грэйслэнд – маёнтак Прэсьлі, у якім музыка памёр 16 жніўня 1977 года. Штогод гэтую сядзібу наведваюць каля 600 тысяч чалавек.

Прыхільнікі «Караля рок-н-рола» будуць зьбірацца і ў іншых краінах, бо творчасьць музыкі такога ўзроўню ня мае межаў. Але складаней за ўсё будзе непасрэдна ў Мэмфісе – ртутны слупок у гэтыя дні сягае 40 градусаў па Цэльсію.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0678 seconds.