У студэнтаў-мэдыкаў канфіскоўваюць электрычную маёмасьць
Няўжо гэта ня зьдзек? У студэнтаў медычнага ўнівэрсытэту, якія жывуць у чацьвёртым інтэрнаце, рабілі перапіс ("з ізыманьнем") электрычнай маёмасьці.
Напярэдні быў праведзены сход савету прадстаўнікоў старэйшых курсаў, дзе была пацьверджаная забарона рэктара на карыстаньне электрычнымі прыборамі: імбрыкамі, мікрахвалёўкамі і г.д. Тлумачаць усё тым, што электраправодка ў гэтым інтэрнаце вельмі старая і знаходзіцца ў аварыйным стане. А пры чым тут студэнты? І чаму карыстаньне кампутарамі, фенамі, магнітафонамі дазволена?
Яшчэ зьбянтэжыла тое, што вобшук рабілі без прысутнасьці гаспадароў: проста прыходзілі і забіралі.
Але студэнты (на тое яны і студэнты) выкручваліся, як маглі. Мікрахвалёўку выкарыстоўвалі ў якасьці скрынкі для хлеба і печыва; абагравальнік — паліца для абутку, імбрычак — для паліўкі кветак. Іх засталося зусім мала! Не дамо адабраць апошняе!