Міністэрства аховы здароўя прапануе павялічыць тэрмін разьмеркаваньня для маладых мэдыкаў

­­На сёньня маладыя мэдыкі адпрацоўваюць па прымусовым разьмеркаваньні тры гады з улікам інтэрнатуры. Накольк­і павялічыцца гэты тэрмін, чыноўнікі пакуль не паведамляюць.

«Мы ўносім прапанову аб павелічэньні тэрміна разьмеркаваньня з мэтаю замаца­ваньня кадраў на месцах», — цытуе Белта словы міністра аховы здароўя Васіля Жарко.

Верагодна, гэта рэакцыя міністэрства аховы здароўя на нядаўнюю рэзкую заяву Лукашэнкі пра незадаволенасьць вынікамі сыстэмы прымусовага разьмеркаваньня выпускнікоў.

«Паступіў у сельскагаспадарчую ВНУ — ідзі і працуй на сяло. Нікому ня будзе дазволена проста адпрацаваць нейкі тэрмін па разьмеркаваньні і перайсьці на іншую працу. Без дазволу старшыні райвыканкаму ніхто ня зможа перайсьці на іншую працу. Мы прыдумаем, як гэта зрабіць, каб не наламаць дроваў. Вось і ўся дэмакратыя. Але без гэтага сяло мы не выратуем, як і ахову здароўя», — заявіў напрыканцы чэрвеня гэтага году выпускнік Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі Аляксандар Лукашэнка.

Уні Вера 14:15, 28/08/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2495 seconds.