Праблему дэфіцыту дактароў у «чарнобыльскіх» раёнах вырашаць выпускнікі мэдунівэраў

Прыярытэтам Міністэрства аховы здароўя у апошнія гады стала накіраваньне маладых спэцыялістаў у сельскую мясцовасьць, малыя гарадзкія паселішчы і населеныя пункты, пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС. Пра гэта і іншыя шляхі вырашэньня праблемы дэфіцыту дактароў распавёў на прэс-канфэрэнцыі прадстаўнік міністэрства.

Намесьнік начальніка ўпраўленьня кадравай палітыкі, установаў адукацыі і зьнешніх сувязяў Міністэрства аховы здароўя Васіль Філанюк паведаміў, што ў 2010 годзе ў арганізацыях аховы здароўя не хапала ля 4,5 тыс. дактароў. А ў 2009 годзе запатрабаванасьць у лекарах ацэньвалася ў 5,5 тыс. чалавек, а пік іх недахопу прыйшоўся на 2008 год.

Па словах Філанюка, недахоп дактароў няўхільна памяншаецца за кошт павелічэньня выпуска мэдыцынскіх ВНУ і росту замацоўваемасьці спэцыялістаў на працоўных месцах. Прыярытэтам Міністэрства аховы здароўя у апошнія гады стала накіраваньне маладых спэцыялістаў у сельскую мясцовасьць, малыя гарадзкія паселішчы і населеныя пункты, пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС.

Чыноўнікі мяркуюць, што да 2013 году праблема дэфіцыту дактароў будзе вырашаная і мэдунівэрсытэты будуць працаваць толькі на аднаўленьне «натуральнага ўбытку спэцыялістаў».

Паводле naviny.by

Уні Вера 11:00, 24/09/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.064 seconds.