Разьюшаныя мужчыны зарабляюць болей
Падвышаць голас на працы - шлях да росту аўтарытэта? Толькі не для жанчын! Згодна апошнім дасьледваньням, толькі спакойныя і ўраўнаважаныя жанчыны заслугоўваюць высокіх заробкаў і прызнаньня калегаў. Мужчыны могуць спокойна выпускаць пар - злосьць не адбіваецца на іхніх рэйтынгах.
Калі мужчына пачынае раздражняцца на працоўным месцы – яго зразумеюць і яму даруюць. Калі жанчына ў дрэнным настроі – зусім наадварот: калегі будуць лічыць яе непрафэсійнай і гістэрычнай. Да такіх высноваў прыйшлі ў новым дасьледваньні, якое было прадстаўлена ў мінулую пятніцу.
Доказы
Па меркаваньні Вікторыі Брэсколь (Victoria Brescoll), аўтарцы дасьледваньня, яго вынікі добра ілюструюцца на прыкладзе Хілары Клінтан.
Хілары імкнецца стаць першай жанчынай-прэзыдэнтам у ЗША, але лідар рэспубліканцаў заявіў, што яна «надта раздражняльная каб быць абранай прэзыдэнтам».
З досьведу сэнатара Клінтана сп-я Брэсколь вынесла, што жаночая ярасьць хутчэй прывядзе да стратаў сваіх пазыцыяў.
Дасьледчыца правяла тры тэсты, у якіх жанчыны і мужчыны праглядалі розныя запісы інтэрвію на працу, а потым давалі сваю адзнаку і вызначалі заробак кандыдатаў.
Тэст першы
Вынікі былі аднолькавыя да таго моманту, як прагучала пытаньне пра адносіны да калегі, які спазьніўся. Больш за ўсіх балаў атрымаў кандыдат-мужчына, які раззлаваўся на калегу, на другім месцы жанчына, якая растроілася, на трэцім месцы сумны мужчына. Ну і зразумела, менш за ўсіх балаў, пры тым – зь вялікім адрывам, набрала раззлаваная жанчына.
Сярэдні заробак злога мужчыны быў ацэнены ў амаль 38 тысяч даляраў гадавых, у параўнаньні з 23 500 даляраў для злой жанчыны і 30 тысячамі для засмучаных кандыдатаў абодвух палоў.
Тэст другі
Запісы былі аднолькавыя акрамя моманту, калі кандыдаты прэтэндавалі на кіруючую альбо падначаленую пазыцыю.
Удзельнікі экспэрымэнту ніжэй за ўсіх ацанілі злую мэнэджэрку і палічылі яе менш кампэтэнтнай нават за сваю падначаленую.
І гэта паўплывала на вызначэньне заробку: спакойная жанчына атрымала 55 384 даляры, у той час як яе разьюшаная каляжанка – ўсяго 32 902 даляраў. Кандыдат на кіруючую пасаду мужчынскага полу атрымаў больш, чым кандыдыт-мужчына на падначаленую пасаду нават нягледзячы на сваю раздражняльнасьць – 73 643 даляраў.
Тэст трэці
Мэта трэцяга экспэрымэнта – прасачыць, як уплывае на ацэнку злосьці яе прычына. Таму ў запісах інтэрвію былі кандыдаты, якія патлумачылі сваю злосьць на калегу, які спазьніўся, тым, што ён схлусіў.
У выніку, злая з нагоды жанчына атрымала больш на раздражнёную без яўнай прычыны, але ў любым выпадку мужчыны зарабілі болей.
Спадарыня Брэсколь лічыць, што ейнае дасьледваньне – гэта ключ да парадоксу, чаму разьюшанасьць падвышае статус мужчыны, а жанчыны – не. Атрымоўваецца, каб дасягнуць посьпеху, дамы мусяць быць спакойнымі і ўраўнаважанымі.
Да слова заўважыць, рэйтынгі Хілары Клінтан растуць, больш таго, з дэмакратычнага боку яна – кандыдат нумар адзін.