Лепшыя студэнцкія інтэрнаты абраныя ў Менску
Інтэрнат №1 БДУ – першы ў рэйтынгу лепшых студэнцкіх інтэрнатаў. Таксама ў тройцы лідэраў інтэрнаты №5 БДЭУ і №2 Акадэміі кіраваньня.
Такое рашэньне прынятае па выніках агляду-конкурса, арганізаванага гарадзкой камісіяй, у складзе якой былі прадстаўнікі аддзела па справах моладзі, Камітэта па адукацыі, ГАУС Мінгарвыканкама, гарадзкога цэнтра гігіены і эпідэміялёгіі, МНС.
Пераможцы атрымаюць прызы – тэлевізары і побытавую тэхніку.
Каментары праз FACEBOOK